Вход/Регистрация
Блізкае і далёкае
вернуться

Мележ Іван

Шрифт:

— То давай сядзем, — сказаў Марцін. У голасе яго Алена пачула нейкія нязвыклыя хвалюючыя гукі, i сэрца яе сціснула няяснае шчымлівае прадчуванне. Гэта было такое харошае i такое нечаканае пачуццё, што яна збянтэжылася.

— Не, нельга, — таропка, амаль спалохана сказала яна i хутка пайшла: — Што… людзі скажуць?

Ён падаўся поруч, не выпускаючы яе рукі ca сваей.

— «Стамілася»… Нічога, Алена, хутка лепш стане. Які-небудзь год, i тут зноў пусцім машыны, больш, як да вайны. Электрастанцыю на Тур’і пабудуем… Добрае жыццё, Алена, будзе!

Некалькі хвілін абое ішлі моўчкі, напоўненыя адчуваннем нязнанай раней між імі блізкасці.

— Ноч якая!.. Дзіва, а не ноч! — прашаптала Алена. Яна ўзрушана стала. Следам за ёй спыніўся Марцін. Стоячы поруч, яны дзівіліся хараству навакольнага свету, з’іначанага ў дымчатым блакітным святле. Алена ўспомніла, што такая самая ноч была тады, калі яна думала адзінока ў сваёй няскончанай хаце тыя горкія думы.

«Не, не такая, — запярэчыла сэрца. — Тая ноч была іншая…»

— Алена, — сказаў Марцін, калі яны пайшлі, — а ведаеш, яна сама надумала паслаць табе помач?

— Насця?

— Насця. Прыйшла ўвечар да мяне, кажа: заўтра пашлю брыгаду Алене. I больш нічога не гаворыць — ганарлівая. А я акурат на тое збіраўся зрабіць нараду, паслаць усіх свабодных людзей у тваю брыгаду. — Марцін засмяяўся. — Я ўсё роўна паслаў-бы. Але яна апярэдзіла мяне, — ну я гэтаму i рад, добра, думаю, прыйшла — значыцца, шура-бура сціхла… Толькі яна… не ведаю ці казаць табе? — пасур’ёзнеў зноў Марцін.

— Кажы.

— Яна нібы прачытала, што ў мяне ў галаве, кажа: ты не думай, што я для Алены пайду, я для калгаса раблю, а не для Алены. A ў тым, кажа, што не Аленіны людзі нашкодзілі, я яшчэ сумняваюся…

— Сумняваецца? А ты таксама?

— Не, Алена. Я i тады не верыў у тое.

— Не верыў?! — узрадавана сказала Алена i ўдзячнымі цёплымі вачыма паглядзела на Марціна. — Не верыў… — сказала яна цішэй, апусціўшы вочы. — Гэта добра, што ты ў тую дарэмшчыну не паверыў, а мне… верыў… Хоць i не ведаў дакладна, а верыў… што я не магла зрабіць такую шкоду…

— Мне здаецца, — адказаў старшыня, — у сям’і так i павінна быць, каб усе адзін аднаму верылі. A інакш i сям’і добрай не можа быць. Якая-ж гэта сям’я — дзе адзін аднаму не давяраюць?

— Я ведаю, што пройдзе час — i ўсё выйдзе наверх. Але мне крыўдна, што яна можа, Марцін, думаць пра мяне такое…

Старшыня ўбачыў наперадзе цёмную статную постаць Насці, што стаяла на дарозе і, відаць, чакала ix, i выпусціў Аленіну руку.

— Заўтра пачнем малаціць, — перавёў на другое гаворку Марцін. — Твая брыгада, Алена, пойдзе першая. Апавясці людзей на заўтра.

Насця падалася насустрач ім i пайшла поруч.

Уперадзе нейчы ласкавы голас журботна, цягуча заспяваў:

Вецер вее, ой, вецер вее, ды вецер па-а-вява-ае, Ой, вецер вее, вецер павявае!.. Ма-аці ў до-оні дый пра долю пыта-а-е.

Некалькі жаночых i мужчынскіх галасоў падхапілі дружна, суладна.

— Прыходзь сягоння ўвечары да мяне, — сказала Насця Алене. — Толькі не баўся вельмі дома. Павел прыехаў. I ты, Марцін, не спазніся…

— Я ўжо чула, што прыехаў… —Алена схапіла Насцю за руку. — Які ён цяпер?

— Усё такі-ж… — спакойна адказала Насця. — Учора, позна ўвечары, прыйшоў. Спазніўся на пасажырскі, дык ён да таварнага прычапіўся!

— Прыехаў!.. радуешся?

Сказала i падумала: якое глупства пытацца пра гэта. Вядома, радуецца. I раптам радасць Алены патухла. Сэрца апаліў боль. Павел прызываўся ў армію разам з Андрэем, у адзін дзень, на адной машыне ехалі яны ў горад. I служылі поўгода ў адной часці, пакуль не раніла Андрэя на фінскай вайне. Ca шпіталя ён вярнуўся ў другую часць, — i з той пары таварышы не бачыліся.

«Мой Андрэй не прыедзе…» Навеяны Паўлавым зваротам, у яе памяці зноў яскрава i жыва паўстаў вобраз Андрэя, шчаслівыя дні замужжа. Яны на час выцеснілі радасць, што прынёс Марцін.

— Дык чаго-ж ты прыйшла на работу? — з дакорам i здзіўленнем ускрыкнула Алена. — Сем-жа год не бачыла.

— Ну дык што? Цяпер-жа ён нікуды не дзенецца. Праўда, Марцін? — Вочы яе, было відаць, хітра заблішчэлі. — Дома будзе, яшчэ i надакучыць, хопіць часу… Я ўчора, як даведалася пра жняярку, раззлавалася на хлапчанё тое. Праз яго, нягоднага, цэлага поўдня страцілі. Раззлавалася на яго, а сама думаю — хіба я лепшая? Сабрала людзей сваіх — ды на выручку. Пашчыравалі разам, нібы адлягло ад сэрца…

Яна сціхла на хвіліну, а потым проста, нібы гаворка ішла пра нешта самае звычайнае, сказала з усмешкаю:

— Разышліся, як чорныя хмары, a сышліся, як ясны дзень.

— Я не рабіла таго, што ты на мяне ўзвяла…

— Ты гаворыш, нібы вінаватая… А я не люблю каяцца. Каянне, кажуць, позна ходзіць…

— Ты верыш, што не я?

— От якая ты. Не веру, а ведаю.

— Як гэта ведаеш? Ты ведаеш — хто?

— Ведаю. Не ты! — задаволеная жартам, засмяялася Насця.

— Ты ўсё рагочаш! А мне не смешна…

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 34
  • 35
  • 36
  • 37
  • 38
  • 39
  • 40
  • 41
  • 42
  • 43
  • 44
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: