Вход/Регистрация
Блізкае і далёкае
вернуться

Мележ Іван

Шрифт:

Праз шум малатарні Алена амаль не пачула, што гаварыў ёй Павел, але, i не чуючы тых слоў, яна ведала значэнне ix. Чулым сэрцам угадала Паўлаў настрой; не памылілася, калі падумала, што запаліла салдата.

— Цяпер мне, напэўна, адстаука? Куды мне, мусіць, да Волькі?.. Ці, — можа, паспрабаваць?..

Не спяшаючыся, пачаў расшпільваць кіцель, зняў яго i, акуратна склаўшы, падаў Насці.

Цяпер — без кінеля, без ордэнаў, у белай палатнянай сарочцы — ён раптам стаў падобны да ўсіх тых, хто працаваў пры малатарні. Ідучы да Вольгі, на хаду закасаў рукавы.

— Гэ-эх, даўно я не трымаў снапа…

Узляцеў на масток, узяў з Вольчыных рук разгорнуты сноп i пусціў на барабан. Людзі, што падавалі сноп, пабачыўшы шырокаплечую Паўлаву постаць на мастку, заварушыліся жвавей. Хоць i быў Павел сваім чалавекам i не раз некалі стаяў на мастку, хоць цяпер у сарочцы з закасанымі рукавамі i не вылучаўся звонку нічым ад іншых калгаснікаў, але-ж даўно людзі не бачылі яго тут. З насцярожанасцю i ўвагай сачылі за мускулістымі дужымі рукамі, нібы правяралі, ці не адвык Павел.

Паўлавы рукі, шырокія, вузлаватыя, ходзяць спакойна i ўпэўнена, быццам нічога іншага не ведалі, a толькі калгасную працу. Нібы не танкам кіравалі яны сем год, а рассцілалі снапы перад барабанам або касілі сена.

Па ўсім відаць: не адвык Павел.

Сэрца Паўла захлынаецца ад радасці, што ён зноў стаіць за мастком, зноў убірае пах сухога жыта.

Увішная Малання безупынку развязвае сноп за спапом, падсоўвае да Паўла. Той падаё ў барабан.

— Папрацуй, сынок. Гэта табе не ў машыне сядзець!

Мігатлівыя вылізаныя білы хапаюць густыя шапаткія сцябліны, прагна ўцягваюць у пашчу малатарні. Барабан раве напружана, як танк, што ўзбіраецца на rapy.

Hi на хвіліну нельга спыніцца, бо снапы ўсё падыходзяць i падыходзяць. Ледзь толькі прыпознішся падаць сноп, як барабан пачынае злавацца, лескатаць…

Навокал мітусяцца людзі — адны падаюць або развязваюць снапы, другія — граблямі адкідаюць пульхныя скамечаныя абярэмкі саломы, трэція — коньмі адвозяць у стог пружыністыя копы. Нібы штосьці адлічваючы, рытмічна стукае саламатрас.

Усё варушыцца, спяшаецца, ходзіць, быццам часткі адной вялікай машыны. Над малатарняй паднімаецца i трапеча ў ранішнім жнівеньскім спакоі рудая хмарка…

Прыйшла дзённая змена. Над полем, над сінім поясам далёкага лесу зіхапела сонна. Малатарню спынілі.

Саскочыўшы з мастка, Павел убачыў каля незавязанага поўнага мяшка Марціна. Старшыня стаяў, абапіраючыся на кіёк, — ён зачэрпнуў далонню ў мяшку, падняў жменю, пачаў прыглядацца да зерня.

Поруч з Марцінам стаяла Алена, нейкая дзіўная, вінавата памаладзелая.

Атрэсваючы пыл, што ценным пластам наляпіўся на сарочку, Павел падышоў да ix.

— Што вы тут варожыце?

— Ды вось гляджу, ці не намалоў ты мне, малоцячы, мукі заадно? Думаю, можа, ён так пастараўся, што ў млын не трэба везці…

— Ну i як, не пабіў зерне?

— Не пакуль, калі праўду казаць, нават круп не нарабіў! У млын, адным словам, трэба будзе везці.

— А салома чыстая? — запытаўся Павел у Алены.

— Чыстая…

Павел узяў жменьку сухіх, прадаўгаватых, з прадоўжнымі раўчачкамі зярнят i паклаў у рот. Расціснуўшы зубамі, ён адчуў прэсны смак свежай мукі.

На яго твары цемнаватыя плямы ад апёку i мутныя шнуры ад пылу перамяшаліся. Здаецца, што ўсе гэтыя плямы сыйдуць адразу, як толькі пырснеш вадою.

Марцін раптам усміхнуўся.

— Ты што-ж гэта, таварыш танкавы начальнік, не стрымаў свайго слова пра водпуск?

— Вінават! Каюся, Марцін!.. Не ўтрываў, разумееш, — захацелася паспрабаваць… I, брат, здаецца, някепска атрымліваецца, а, як ты думаеш? Атрымліваецца? Ну, вось… А наконт водпуску я пажартаваў тады — мне, Марцін, i сем дзён замнога… Так што, як кажуць, ты май на ўвазе…

1947 г.

Таварышы

I

— Больш ніхто не хоча выступаць? Ніхто… Тады будзем галасаваць. Ёсць адна прапанова — аб’явіць кандыдату партыі Баклану вымову. Хто за яе — падыміце рукі… — Хлопец год дваццаці двух у чорным суконным пінжаку i вышыванай сарочцы, старшыня партыйнага сходу Гаўрыльчык, стоячы за сталом, абвёў карымі жалудовымі вачыма пяцярых чалавек, што сядзелі ў пакоі. — Усе. Апусціце рукі. Аднагалосна… Аб’яўляем вымову…

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 38
  • 39
  • 40
  • 41
  • 42
  • 43
  • 44
  • 45
  • 46
  • 47
  • 48
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: