Вход/Регистрация
Блізкае і далёкае
вернуться

Мележ Іван

Шрифт:

Павел засмяяўся. Да спадобы была яму Насціна задзірыстая шчырасць i вясёласць…

— Што-ж гэта вас ні свет ні зара прынесла сюды, — такімі словамі спаткала ix Алена, калі яны прыйшлі на ток.

— А ты вось запытайся яго, — Насця з папрокам зірнула на свайго чалавека. — Хіба-ж яго, упартага, стрымаеш?.. Ат, няхай, не перарвецца… Паспіць яшчэ, хопіць часу.

Алена засядзелася на вечары ў ix у гасцях нядоўга. Павел, для якога яна была вельмі дарагім госцем, з самага пачатку вечара заўважыў, што ёй сярод гэтага вясёлага тлуму i гаворак нялёгка. Павел непрыкметна сачыў за ёю i стараўся развесяліць. Алена то смяялася разам з усімі, то раптам хмурнела, пухкія, як у дзяцей, губы дрыжэлі, i Паўлу здавалася, што яна вось-вось зарыдае. Яна першай паднялася i пачала было развітвацца, але Насця ўгаварыла яе застацца. Усё-ткі Алена села за стол неахвотна. Не мінула, напэўна, i поўгадзіны, як устала зноў…

На мастку стаіць Вольга. Як заўважыла Паўла, кінула ўсё, саскочыла. Усміхаючыся шырока, папраўляючы рукою запыленыя бялявыя валасы, што выбіліся з-пад хусткі, падышла да Паўла.

— Дзень добры, Павел! Паглядзець хочаш на нас тут… Шумна тут, пыльна — бачыш — чорная якая? I няёмка паказвацца такой госцю.

— Ну, скажаш. Самы прыгожы выгляд! Пазайздросціць можна!

— Не смейся, Паўлік!

— Ад шчырага сэрца, Волечка!..

Каля Паўла хутка збіраўся натоўп. Пра тое, што ён вярнуўся з арміі, ведала, мусіць, усё сяло, але бачыць яго давялося мала каму, бо людзі ўвесь дзень былі на полі. Ад сцірты, ад трактара, ад вазоў, на якіх вазілі снапы i мяшкі са збожжам, падыходзілі i падыходзілі жанчыны, мужчыны, падлеткі. Віталіся з земляком.

Шмат каго з моладзі Павел не пазнаваў, бо тыя, калі ён ішоў у армію, былі дзецьмі i за гэты час вельмі змяніліся.

— Чый-жа гэта? — не раз пытаўся ён, падаючы руку якому-небудзь доўгаму загарэламу падлетку з віхрастаю чупрынаю.

Людзі лавілі кожнае слова, якое казаў Павел. Усе чакалі, Павел зараз пачне расказваць пра баі, пра заграніцу. А Павел нічога не адавядаў, a ўсё распытваў—пра ix клопаты, пра малацьбу, пра жніво.

Цікаўныя вочы маладых найбольш пазіралі на пагоны з трыма зорачкамі i маленькімі танкамі, на тры ордэны i на медалі, што зіхацелі на грудзях. Яны глядзелі на земляка з гордасцю, і, напэўна, не адзін з ix пазайздросціў Паўлу… Старым больш кінулася ў вочы, што Павел вельмі змяніўся за гэтыя гады з аблічча. Па краях шырокага добрадушнага рота глыбока ўеліся два раўчакі маршчын. На шчаках i на шырокім, з надброўнымі дугамі, ілбе бялела некалькі плям, якія асталіся пасля аднаго бою, калі Паўлаў танк згарэў ад нямецкага снарада.

…Пусціце-ж мяне хоць вокам зірнуць… — пачуў раптам Павел за натоўпам сярдзіты старэчы голас. — За гэтай блазнотай ніколі нічога не пабачыш!.. Адыдзіце вы ўбок!

Праз жывую густую агарожку людзей да Паўла праціснулася хударлявая старая жанчына з сухім зямлістым тварам, з зеленаватымі, строга прыплюшчанымі вачыма.

— Можа, ужо i не пазнаёш мяне? — наўмысля няласкава прабурчэла яна.

— Як гэта не пазнаю вас! Што вы! Такога вядомага чалавека не пазнаць? Цётка Малання!

— Помніш, значыцца…

Пад добрадушныя смешкі людзей сурова аглядзела ўсю шырокаплечую, карчакаватую постаць Паўла, сухою, учэпістаю рукою ўзяла кружок медаля і, наблізіўшы да яго сухі твар, марудна, па складах прачытала: «За взяти-е Бер-ли-на».

— То ты Берлін, значыцца, браў? А бо, а я не ведала, што там наш караневец быў! То ты там увесь час i жыў? Гэта-ж год, мусіць, цэлы год… Што-ж ты там так доўга рабіў?

I раптам скамандавала:

— А ну, пакажы, рыбка, ручкі. Пэўна, беленькія, мякенькія — адвыклі ад мужыцкай працы?..

— Што вы, цётка! — папракнула з патоўпу Лізавета. — Сароміце нас перад чалавекам!.. Спатканне называецца — толькі што чалавек прыехаў, а вы яму — з такім прыветам!..

— Не падказвай!

Старая памацала шырокія, з плямамі ад апёку рукі, але нічога не сказала. Відаць, рукі тыя Паўлавы былі таксама шурпатыя, працавітыя.

— Указчыца знайшлася, — буркнула без злосці ў бок Лізаветы, — сама ведаю, што рабіць…

Ад таго, як стала малатарня, мінула якіх-небудзь некалькі хвілін, а Алена занепакоілася — трэба зноў пачынаць… Пабачылі Паўла i хопіць, нельга больш марнаваць часу. Вось хіба прыйдзе дзённая змена, тады, ідучы ў сяло, i пагаворым i паслухаем.

Няхай Павел не крыўдзіцца, што сустрэча гэтая такая кароткая. Ён-жа ведае, што Алена адрывае людзей ад яго зусім не таму, што лічыць яго за абы-якога госця.

Яна загадала станавіцца на месцы. Трактарыст падышоў да трактара; упёршыся леваю рукою ў бліскучы вобад пярэдняга кола, раз, другі крутнуў ручку. Трактар залапатаў — спачатку ціха, з перабоямі, нібы чалавек, што душыцца кашлем; потым усё хутчэй, покуль лапатанне не злілося ў роўны, мерны гул. Крануўся i папоўз пас. Вольга падала ў барабан разгорнуты сноп, барабан перастаў лескатаць, загуў басам — напружана i цяжка.

Павел, як зачараваны, пазіраў на спрытныя, быстрыя Вольчыны рукі, на вузкія пакатыя плечы, якія яна час-ад-часу паварочвае туды-сюды, нібы дапамагаючы рукам. «Умее рабіць, нічога не скажаш, умее… — думае Павел з адабрэннем. — А да вайны, здаецца, ніколі не станавілася на масток!»

— Волька-ж — малайчына, а! — падышоўшы да Алены, ківае Павел у бок Вольгі.

— Гэ-эх, хлебным пылам пахне… — удыхае Павел забыты пах свежай саломы, пах сухога жыта — такі дарагі i знаёмы, што шчыміць у горле. — Даўно я не спытаў такога…

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 37
  • 38
  • 39
  • 40
  • 41
  • 42
  • 43
  • 44
  • 45
  • 46
  • 47
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: