Вход/Регистрация
Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае
вернуться

Ермаловіч Мікола

Шрифт:

Сапраўды, у дзеяннях і словах Гедзіміна, як і іншых вялікіх князёў літоўскіх, да Крэўскай уніі яскрава адчуваецца верацярпімасць палачанаў, што выявілася і ў дзейнасці іх князёў. Яшчэ Генрых Латвійскі зазначыў у сваёй «Хроніцы Лівоніі», што полацкія князі не навязвалі падначаленым прыбалтыйскім язычніцкім плямёнам хрысціянскай веры, а задавольваліся толькі данінай з іх. Верацярпімасць панавала і ў адносінах да язычнікаў на карэнных полацкіх землях. Гэтым мы можам растлумачыць той факт, чаму на тэрыторыі Полаччыны аж да канца XIV ст. існаваў шэраг язычніцкіх астравоў: у ваколіцах Аболыдаў (цяперашні Талачынскі р-н), Гайны (Лагойскі р-н) і інш. Тут жыло балцкае насельніцтва, на якое ў час хрышчэння Русі ў канцы X ст. хрысціянства не пашыралася і якое ўжо, відаць, асімілявалася беларусамі, але захавала язычніцтва. Такое становішча магло існаваць толькі там, дзе этнічная асіміляцыя і пашырэнне хрысціянства праходзілі «без шуму і гвалту», як вельмі слушна вызначыў гістарычны почырк беларусаў у адносінах да іншапляменнікаў і іншаверцаў А. Качубінскі.

Надзвычай яскрава выяўляецца гэты почырк і ў Гедзіміна. Ён увесь час падкрэслівае сваю верацярпімасць, заяўляючы, напрыклад: «Няхай хрысціяне шануюць бога свайго па-свой-му, рускія — па-свойму, палякі — па-свойму, а мы шануем бога па нашаму звычаю». Гэтыя словы на першы погляд могуць гаварыць на карысць таго, што Гедзімін сапраўды быў язычнікам, калі ён сябе аддзяляе ад хрысціянаў, рускіх і палякаў. Але згаданае Гедзімінам выслоўе вельмі супярэчлівае, каб рабіць з яго такую выснову. Сапраўды, калі пад хрысціянамі ён разумеў крыжакоў, то чаму ён асобна ад іх называў палякаў, што, як і крыжакі, былі католікамі. I наогул, гэтыя словы Гедзіміна даюць падставу лічыць і палякаў, і рускіх таксама язычнікамі, паколькі яны аддзеленыя ад хрысціянаў. Такім чынам, сказанае вялікім князем можа толькі пацвярджаць яго талерантнасць. А гэта значыць, што ў Княстве панавала не толькі полацкая дзяржаўная палітыка, але і полацкая ідэалогія, якая мела на мэце мірную, «без шуму і гвалту» асіміляцыю і хрысціянізацыю язычніцкага насельніцтва. Вось у чым і трэба найперш бачыць прычыну няўдачы ўсёй вышэйапісанай і заблытанай да неверагоднасці гісторыі са спробаю акаталічвання не толькі язычніцкага, але, магчыма, і праваслаўнага насельніцтва ВКЛ. Гэта хрышчэнне, задуманае як аднаразовы акт, мела б гвалтоўны характар і супярэчыла б духу полацкіх традыцый, а таксама і духу Гедзіміна як іх выразніка, што і прывяло вялікага князя да адмовы ад ранейшага намеру (калі такі сапраўды ў яго быў, у чым, як мы бачылі, ёсць вялікія сумненні).

Незалежна ад таго, ці намер прыняць каталіцтва ішоў ад Гедзіміна, ці не ад яго, гэтая задума была асуджана на правал. I не толькі таму, што яе не магла прыняць ні праваслаўная большасць, ні язычніцкая меншасць, у прыватнасці Жамойція. Яна магла таму і мірыцца з праваслаўнай большасцю, што не бачыла з яе боку ніякага рэлігійнага прымусу. Іншая рэч — стаўленне да каталіцтва, якое жамойты атаясамлівалі з гвалтам, бо якраз такім шляхам яно насаджалася крыжакамі. Зразумела, што яны інакш, як варожа, паставіцца да намеру прыняць каталіцтва не маглі. Яны маглі мірыцца з праваслаўным князем, а не з каталіцкім. Такія разважанні прыводзяць да высновы, што Гедзімін, відаць, быў праваслаўным, асабліва калі нагадаць, што праваслаўнымі былі дзве яго жонкі. Наўрад ці яны рызыкнулі б выходзіць замуж за язычніка. Праваслаўнымі, як убачым далей, былі і Гедзімінавы сыны.

Трэба адзначыць, што ў самы апошні час у літаратуры з’явіліся звесткі аб тым, што Гедзімін, нягледзячы на першую няўдачу з хрышчэннем, зрабіў другую спробу ў 1340–1341 гг. Гэтым разам ён нібыта звязаўся з Чэхіяй, адкуль і прыйшло дзесяць ксяндзоў, каб прынесці язычнікам хрысціянства. Аднак, як адзначыў чэшскі храніст Бенеш, ад якога і ідуць згаданыя звесткі, «свае, парадзіўшыся, самога князя атрутаю атруцілі». Як бачым, гэтае паведамленне ўносіць пэўныя карэктывы ў наша ўяўленне аб жыццёвым фінале Гедзіміна: ён не загінуў у баі, як гаварылася раней, а быў атручаны сваімі.

Цяжка сказаць, чаму гэтая крыніца не была вядома даследчыкам да самага апошняга часу і наколькі ёй можна давяраць. Магчыма, што яна і бясспрэчная, асабліва калі ўлічыць, што, паводле яе, Гедзіміна атруцілі «свае», гэта значыць, што па-ранейшаму хрышчэнню ў каталіцтва супраціўлялася ўсё насельніцтва дзяржавы — як праваслаўныя, так і язычмікі.

Такім чынам і ў часы Гедзіміна BKЛ было пераважна хрысціянскай краінай, дзе панаваў дух цярпімасці да язычніцкай меншасці. А гэта і стварала атмасферу непрыняцця новай рэлігіі.

Саюз з Польшчай, яго плюсы i мінусы

I ўсё ж менавіта ў той перыяд пачала нараджацца пагроза для мірнага суіснавання хрысціянства і язычніцтва, якое існавала ў BKЛ.

Крыжацкі Ордэн быў адначасова ворагам і Вялікага княства і Польшчы. А гэта, натуральна, не магло не прывесці да ідэі адзінства суседніх дзяржаў для сумеснай барацьбы са смяртэльна небяспечным праціўнікам. Перад Гедзімінам паўстала перспектыва ў змаганні з хрысціянска-каталіцкім Ордэнам уступіць у саюз з такой жа хрысціянска-каталіцкай Польшчай. А апошняя, ваюючы з Ордзнам, у той жа час і вучылася ў яго. Яна добра разумела, што для крыжакоў пашырзнне каталіцтва было адначасова і заваяваннем тых земляў, куды яны прыносілі сваю веру. Менавіта такую тактыку і пераймалі польскія вярхі ў крыжацкіх верхаводаў.

Пашырэнне каталіцкай веры стала асноўным напрамкам і польскай экспансіі. I хоць гэта з усёй выразнасцю выявілася пазней, ужо пасля Крэўскай уніі, аднак тагачаснае збліжэнне Польшчы i BKЛ з’явілася своеасаблівым пралогам гэтае экспансіі. Зразумела, што такі погляд польскіх вярхоў на пашырэнне каталіцызму не мог ажыццяўляцца ў Вялікім княстве без прымусу, зноў такі выклікала непазбежнасць падначалення першай.

Ужо пры Гедзіміне, як сведчаць яго пасланні, каталіцтва пранікае ў ягоную дзяржаву, для чаго ў Новагародку і Вільні ўзводзіліся касцёлы. Сам вялікі князь клапаціўся аб прыездзе манахаў, якія добра ведаюць польскую мову. Як у свой час полацкі князь Уладзімір даваў нямецкаму манаху Мейнарду дазвол на хрышчзнне падуладных Полацку ліваў, не падазраючы, што гэтым самым ён адкрываў дарогу для крыжацкай агрзсіі, так і талерантны Гедзімін не толькі не супраціўляўся, але і садзейнічаў пранікненню каталіцызму ў BKЛ, зноў такі не падазраючы, што ён адкрывае дарогу польскай зкспансіі.

Але, магчыма, Гедзімін пазней зразумеў усю небяспеку прыходу каталіцызму ад Польшчы, як і ад Ордэна. I таму, калі верыць паведамленню чэшскага храніста Бенеша, вырашыў прыняць каталіцтва ад чэхаў, што, вядома, магло б істотна заблытаць карты польскім вярхам. Таму, калі падзеі разгортваліся сапраўды так, нельга дзівіцца жорсткай расправе з Гедзімінам, да чаго пэўна ж прыклалі руку і польскія стаўленікі ў Вільні (магчыма, яны — найперш). Але ўсё гэта будзе пасля, тым больш, што пачаўся працэс палітычнага збліжэння дзвюх суседніх дзяржаў на грунце адзінай барацьбы з крыжакамі.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29
  • 30
  • 31
  • 32
  • 33
  • 34
  • 35
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: