Вход/Регистрация
Ціша
вернуться

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

Спаў ён моцна, без сноў, і доўга, аж да вечара. Але прачнуўся ргптоўна — здалося, на яго нехта глядііць. Так і ёсць: малюсенькая беленькая дзяўчынка, як лялька, дачка гаспадароў, стаіць у дзвярах, прыціснулася да вушака і пазірае сінімі вочкамі. Азіевіч хацеў паклікаць яе, пагладзіць па галаве і сказаць штосьці ласкавае, але не змог успомніць, як яе завуць. Ён працягнуў руку, дзяўчынка спалохана крутнулася і ўцякла. «Пажыву тут з тыдзень, — падумаў Азіевіч, — адпачну па-людску… Хай ляснецца той горад».

Паўз дзверы, якія дзяўчынка пакінула расчыненымі, ціха прадыбаў настаўнік. Ён быў ужо ў рыбацкім адзенні. Азіевічу згадалася возера, камарыны звон, пранізлівае цёхканне салаўёў, ад якіх вушы закладвала, гразь, пот, ды і ганялі там, возера было рыбхознае, наат курыць даводзілася ў рукаў, не кажучы, каб раскласці вогнішча ды зварыць юшкі… «Паспею яшчэ і на возера!»

Ён заявіў настаўніку, што нешта не хочацца сёння нікуды ісці.

— А не хочацца, дык і не пойдзем, — адразу згадзіўся настаўнік і пайшоў пераапранацца.

Пад вечар зноў селі за сабраны па-новаму стол у меншай хаце. Настаўнік наліў сабе і госцю гарэлкі, жонцы і беленькай дачцэ-ляльцы — кампоту ў чаркі. Азіевіч агледзеў стол і пацёр рукі.

— За што я вас люблю, дык гэта за закусь! — сказаў ён, кладучы на хлеб дольку ружовай паляндвіцы і прынюхваючыся. — Я такую толькі аднойчы еў, у Мінску, у рэстаране «Сосны». А зрэшты, і гарэлка неблагая ў вас!

Лена заірдэелася. Азіевіч падняў руку з чаркаю і ўжо раскрыў губы, рыхтуючыся ўліць у рот пахвалены напой, як раптам настаўнік зрабіў усім знак замерці:

— Ціха! — і прыслухаўся. Азіевіч, якому было бліжэй, расхінуў фіранкі. Усе паглядзелі ў акно, у прыцемкі. Здалёк аднекуль данёсся грукат цягніка.

— «Кішынёў — Адэса», — прамовіў настаўнік і выпіў.

— «Адэса»! — перадражніла жонка, крутнуўшы каля скроні пальцам.

— Слухай, трэці раз прыязджаю і трэці раз зразумець не магу — нашто табе гэта? — спытаў Азіевіч, хрумстаючы пярынай зялёнай цыбулькі. — Ну, нашто ты цягнікі гэтыя ўгадваеш?

— Ён і сам не ведае.

— Так, — адказаў настаўнік. — Падумаеш, людзі жывуць, ездзяць сабе некуды, а ты сядзіш, як пень. Трыццаць гадоў, а на моры ніколі не быў, толькі па тэлевізары бачыў.

— Хто ж табе вінаваты? — уставіла Лена са звыклым дакорам. — З’ездзі на мора.

— Дай грошы, з’езджу, — у тон ёй, гэтак жа звыкла абазваўся настаўнік.

— Зарабі, тады дам…

Пілі, вядома, за госця, за тое, што праведвае, не забываецца. Як толькі Азіевіч адкрываў рот, настаўнік з жонкаю адразу змаўкалі. Госць балбатаў што хацеў і колькі хацеў. Калі ж яго язык стамляўся, ці рот быў заняты паляндвіцаю, тады і настаўнік спрабаваў выгаварыцца. Казаў нецікавыя рэчы, у асноўным скардзіўся, як надакучыла ўсё, як хацелася б з’ехаць куды вочы глядзяць — да самага мора, але нельга, дзеці, сям’я…

— Тут у Жыткавічы няма за што выбрацца, а ён — ехаць! — устаўляла тады Лена. — Не з тваімі грашыма.

Настаўнік яе ігнараваў, а Азіевічу далей расказваў, што вось-вось пойдзе на пенсію нейкі Пятровіч, і тады нічога не застанецца, як нейкаму Васільевічу — «дырэктарам», а яму, настаўніку, — «завучам».

— Ну і што твой завуч? — казала жонка. — Работы больш, а грошы такія ж самыя.

— Такія ды не такія…

Азіевічу ўсе гэтыя праблемы былі далёкія і чужыя. Ён, пражаваўшы, аслабаніўшы рот, умешваўся, перабіваў, смела даваў размове той кірунак, які хацеў. Настаўнік з жонкаю пакорліва пачыналі слухаць.

— …Ну, тады я — наце! — кідаю на стол «баксы»! Не помню ўжо, колькі. Ну, яны там забегалі… Ха! Слова такога не чулі, а сабраліся раскручваць!

— А што за такое слова? — спытала Лена. — I я не ведаю.

— Долары, цемната! — засмяяўся настаўнік.

— Долары, маркі, фунту… Ну, слухайце: карацей, я бац, раскручваю іх на сто сорак сем «баксаў», закаціліся ў «Сосны», прыязджаем, значыць, у «Сосны»…

Сядзелі доўга. Лена ўжо адвяла дачку спаць і цяпер сама клявала носам. Мужчыны пілі многа, але ад добрай закускі п’янелі мала. Пакурыць выходзілі на двор. Над галовамі роем, бы здурнелыя, не баючыся цыгарэтнага дыму, таўкліся-звінелі камары. Зусім блізка, у бэзавым кусце, спяваў салавей.

Вярталіся ў хату.

— …Там, у «Соснах». як заходзіш, вось тут, дзе ў вас печ, там бар, тут, дзе ў вас стол — там такія стойкі…

Настаўнік раптам падняў палец, зноў патрабуючы цішыні.

— «Кеў — Рыга», — прамармытаў ён і сабраўся далей слухаць Азіевіча.

— «Рыга», «Рыга»! — перадражніла жонка. — Людзі жывуць, у рэстараны ходзяць… А ён цягнікі лічыць! Паслухай лепш чалавека!

— …Значыць, такія стойкі. Дастаю я «баксы», ну, спачатку, вядома, даўгі раздаў…

Усё ж гарэлка і час бралі сваё. Калі выйшлі пакурыць чарговы раз, Азіевіч ледзь не зваліўся з ганка, настаўнік паспеў падтрымаць. Вярнуліся — Лены ўжо не было, пайшла спаць.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 46
  • 47
  • 48
  • 49
  • 50
  • 51
  • 52
  • 53
  • 54
  • 55
  • 56
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: