Вход/Регистрация
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1
вернуться

Быкаў Васіль

Шрифт:

В. Б.: Паэзія, канешне, выдатны літаратурны жанр. Але, як пісаў разумны Артэга-і-Гасэт, — я аддаю перавагу прозе, якая ёсць стадыя сталасці, што чалавецтва дасягае пасля доўгіх паэтычных гульняў. Зноў жа памятаю, як вызначаў пісанне вершаў Талстой — як танцы за бараной у полі. Канешне, гэта іранічная метафара, я паважаю паэзію. Нават некаторых паэтаў… Напрыклад, маіх сяброў і выдатных маэстра слова Акуджаву, Еўтушэнку, з беларускіх — Барадуліна, Бураўкіна, Гілевіча… Не кажучы ўжо пра класікаў.

А. А.: Вось мы і да нашага часу дайшлі. У цябе колькі аповесцяў?

В. Б.: Пятнаццаць, напэўна.

А. А.: Ты пішаш і будзеш яшчэ пісаць, і дай табе Бог і нам дай Бог. Значыць, у цябе такое адчуванне, што ты яшчэ з нейкага боку чалавеку чалавека не здолеў паказаць, не паспеў?

В. Б.: Мабыць, так.

А. А.: А з якога боку табе хацелася б паказаць чалавека?

В. Б.: Я збольшага браў экстрэмальную сітуацыю — чалавек на вайне. Не таму, што гэта самае цікавае, а можа, таму, што тут я што-нішто ведаў. Бо тут мой жыццёвы вопыт. А яшчэ немалаважна — у нас тады пра гэта можна было надрукаваць. Пра іншае нельга, а пра вайну — трохі можна. Тады цэнзурную ўдаўку трохі адпусцілі. І не ў апошнюю чаргу з прычыны гераічных паводзінаў савецкага чалавека на той вайне, як пісалася ва ўсіх газетах. Тут наша ўлада, калі можна так сказаць, зрабілася ахвярай уласнай прапаганды. Але ж ёсць яшчэ мірнае жыццё.

А. А.: А ты думаеш у гэтым накірунку?

В. Б.: Ведаеш, яшчэ мала…

А. А.: А ў спалучэнні такім, як «Знак бяды»?

В. Б.: У такім можа быць. Часткова ёсць трошкі ў маёй новай аповесці, нейкія моманты, фон. Вядома, я надта заглыбіўся на вайне, але і дасюль бачу там шмат магчымасцяў, не распрацаваных літаратурай момантаў. Мабыць, на маё жыццё хопіць і яшчэ застанецца іншым. Вольныя ад нашага крывавага вопыту, яны, можа, напішуць лепш. Бо вопыт не заўсёды на карысць, ён, можа, і скоўваць, і прызямляць.

А. А.: А вось калі б трэба было запоўніць анкету, і там… Да пачатку вайны засталося… Што б ты сказаў? Я ведаю, як усе адказвалі. Я сам сабе таксама задаю пытанне. Мы ўсе, збоку гледзячы, усё разумеем. Як людзі павінны жыць. Шэсць тысяч гадоў гісторыі. Рэлігія сябе выпрабоўвала, мастацтва выпрабоўвала, палітыка выпрабоўвала. Чалавек выпрабоўваў сябе ў гэтых галінах і з іх дапамогаю хацеў жыццё сваё ўладкаваць. І так далей. А нейкі канцэнтрат ад усяго гэтага ёсць? Канцэнтрат з гэтых ісцін, разуменняў, адносін, нешта галоўнае з усяго. Якія ісціны ў сусветнай гісторыі здаюцца табе абсалютнымі?

В. Б.: Некаторыя з маральных ісцін. Ну, напрыклад, адкрыты не ім, але ім дакладна сфармуляваны катэгарычны імператыў Канта (ён жа і хрысціянскі пастулат): адносіцца да іншых так, як бы ты хацеў, каб іншыя адносіліся да цябе. Проста і сапраўды імператыўна. Універсалізм гэтага пастулата распаўсюджваецца на адносіны паміж асобамі, грамадствамі, дзяржавамі і кантынентамі. Хіба кепска?

А. А.: Усё ўкладваецца ў гэтую формулу?

В. Б.: Усё. Побытавая наша мараль склалася даўно і дзякуючы рэлігіі шырока вядома. Дзесяць запаведзяў Майсея прайшлі праз хрысціянства і, як ні дзіўна, нават трапілі ў Кодэкс камунізму, хіба ж гэта не сведчыць пра іх універсалізм?

А вось у адносінах паміж грамадствамі або дзяржавамі чалавецтва яшчэ стаіць на ўзроўні дамайсеевага часу. Чалавеку здавён вядома, што нельга забіваць бліжняга, а вынішчаць іншы народ цалкам магчыма, калі гэта палітычна апраўдана. Дык што ж гэта за пачвара такая — палітыка? Ці яна вышэй за мараль?

А. А.: Дарэчы, у Маркса ёсць выказванне, што прынцыпы адносін паміж прыватнымі людзьмі трэба было б перанесці на адносіны паміж грамадствамі і дзяржавамі.

В. Б.: Слушная думка для Маркса. І ў філосафаў-кніжнікаў ёсць слушныя думкі, нават і ў негуманістаў. Але бяда ў тым, што іхнія паслядоўнікі выбіраюць з творчасці куміраў не самае лепшае. А нібы з меню ў рэстаране — самае смачнае для іх крыважэрных апетытаў. Як той Гітлер — з Ніцшэ.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 30
  • 31
  • 32
  • 33
  • 34
  • 35
  • 36
  • 37
  • 38
  • 39
  • 40
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: