Вход/Регистрация
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5
вернуться

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Пачаму вы яе не ўзялі?

— Не было загадана, таварыш генерал.

— Ось як! — сказаў генерал з недаверам і пасля паўзы загадаў: — Выклічце сюды камандзіра палка. Валошын павярнуўся да тэлефаніста.

— Чарнаручанка, выклікайце «Волгу». Маёр тым часам дастаў з кішэні пачак «Казбеку», працяг яго генералу, які аднае рукой узяў папяросу і прыкурыў ад услужліва паднесенай запальніцы. Пасля прыкурыў маёр. У зямлянцы расцёкся духмяны, чужы сярод звычайнага яе дымнага смуроду пах, і Валошын падумаў, што, здаецца, будзе скандал. Ён па-ранейшаму стаяў збоч ад генерала ў напружана-насцярожанай позе, у якой, аднак, адчувалася і пэўная незалежнасць чалавека, упэўненага ў сваёй сумленнасці. Хоць перспектыва, мяркуючы па ўсім, акрэслівалася для яго не дужа зайздросная.

Чарнаручанка сціпла перадаў на «Волгу» генералаў выклік, і яны ўсе зноў змоўклі, як пры нябожчыку. У гэтай насцярожанай цішыні прывычна зашорхала палатка, і з прыступкі лёгка саскочыла Вераценнікава, санітарны інструктар сёмай стралковай роты. За ёю ўлез Гутман. Валошын змрочна насупіў бровы і ціха сам сабе вылаяўся — Вераценнікава суткі назад павінна была адбыць з батальёна. Ён ужо атрымаў за яе вымову ад камандзіра палка, і цяпер вось напэўна давядзецца атрымаць і другую. Вераценнікава тым часам хуценька акінула позіркам незнаёмыя постаці ў зямлянцы і, ускінуўшы да шапкі руку, упэўнена ступіла да генерала.

— Таварыш генерал, малодшы сяржант Вераценнікава прыбыла аказаць першую дапамогу пры агнястрэльным раненні.

Мусіць, не кожны старшына роты змог бы далажыць так хлёстка і ўпэўнена, як гэта дзяўчына ў яўна шыракаватым для яе салдацкім шынялі. Насуплены генералаў твар увачавідкі праясніўся.

— Харашо, дачка. Паглядзі, што тут мне фрыцы нарабілі.

Вераценнікава, аднак, не кратаючыся з месца, зноў дзеўбанула рукою ў край сваёй шапкі.

— I дазвольце звярнуцца па асабістаму пытанню, таварыш генерал.

Генерал здзіўлена прыўзняў галаву, але перш чым ён што-небудзь адказаў, Вераценнікава выпаліла:

— Загадайце камбату пакінуць мяне ў батальёне.

Прыкметна здзіўлены, генерал выслухаў яе, пасля спадылба зірнуў на камбата. Валошын падцяў вусны, ледзьве стрымліваючы абурэнне на санінструктара за яе гэткую бесцырымонную нават для гэтай дзяўчыны выхадку.

— А што, ён вас адсюль праганяе? — холадна запытаў генерал.

— Праганяе ў тыл.

— Такі загад па палку, — вытлумачыў Валошын. — Санінструктар Вераценнікава камісавана як непрыгодная да страявой службы. А вы, таварыш малодшы сяржант, павінны ведаць, як у арміі звяртаюцца да старшых начальнікаў! — строга дадаў ён, звяртаючыся да падначаленай.

Вераценнікава, аднак, зусім безуважная да камбатавых слоў, па-ранейшаму трымаючы рукі па швах, чакала адказу. Генерал ледзьве прыкметна павёў плячом.

— Я не магу гэтага вырашыць. Звяртайцеся да вашага непасрэднага начальніка.

Дзяўчына крыўдліва прыкусіла губу і рэзкім, амаль дэманстратыўным рухам саўганула наперад санітарную сумку. Генерал павярнуўся параненым бокам да святла, Вераценнікава зірнула на яго скроню.

— Трэба абстрыгчы.

— Усяго? — здзівіўся генерал з ноткамі гумару ў голасе.

Вераценнікава, аднак, яго гумар пакінула без увагі.

— Вакол раны.

— Ну што ж, стрыжы. Калі маеш чым.

— Знойдзецца.

Яна выняла з сумкі нажніцы і даволі спрактыкавана абстрыгла сіваватыя ўжо валасы каля вуха. Генерал моршчыўся, але цярпліва чакаў. Затым дзяўчына дастала скрутак бінта, і яе маленькія рукі ў падкасаных рукавах шыняля пачалі спрытна снаваць складаную схему галаўной павязкі. Некалькі разоў абвіўшы бінтам галаву, яна прапусціла яго пад сківіцу. Генералу гэта раптам не спадабалася.

— Адсюль убяры. Шыя ў мяне здаровая.

— Так трэба, — сказала Вараценнікава. — Паводле настаўлення.

Генерал рэзка павярнуўся да яе ўсім сваім цяжкім тулавам.

— Якое настаўленне? Мне кіраваць войскам, а вы з мяне пудзіла робіце.

— Інакш павязка не будзе трымацца.

— Тады ты не ўмееш перавязваць!

— Умею. Не вас першага.

— Сумняваюся.

— Дык перавязвайце самі!

Кароткім дакладным рыўком яна раптам абарвала бінт, і не паспелі яшчэ прысутныя ў зямлянцы што-колечы зразумець, як шорхнула палатка і Вераценнікава знікла ў траншэі.

— Што за самавольства?! — сказаў генерал амаль разгублена.

Ля яго вуха віселі доўгі і кароткі незавязаныя канцы бінта. Генералаў маёр ускочыў з саломы і пагрозліва сігануў да выхаду.

— Таварыш сяржант! Ану, вярніцеся!

— Не вернецца, — ціха зазначыў у куце Гутман, і Валошын, які ледзьве стрымліваў у сабе прыкрасць, выразна паглядзеў на яго. Але маёр ужо звяртаўся да камандзіра батальёна:

— Як гэта не вернецца? Камбат!!!

Гэта быў загад, Валошын павінён быў нешта зрабіць, каб выканаць волю начальства, і хоць сам быў амаль упэўнены, што Вераценнікава не вернецца, рашуча накіраваўся з зямлянкі.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 115
  • 116
  • 117
  • 118
  • 119
  • 120
  • 121
  • 122
  • 123
  • 124
  • 125
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: