Вход/Регистрация
Тры таварышы
вернуться

Ремарк Эрих Мария

Шрифт:

— Лепш, чым было на фронце, — сказаў Кёстэр.

Светлая пляма акна свяцілася праз туман. Некалькі разоў я ўбачыў цень Жафэ. Мы выпалілі цэлы пачак цыгарэт. Потым святло пагасла, гарэла толькі маленькая настольная лямпа.

— Дзякаваць богу, — сказаў я.

На брызент капаў дождж. Дзьмуў слабы вецер. Пахаладала.

— Вазьмі маю коўдру, Ота, — сказаў я.

— Не трэба, мне цёпла.

— Выдатны хлопец гэты Жафэ, праўда?

— Выдатны. Мне здаецца, вельмі шчыры.

— Несумненна.

Я прачнуўся з неспакойнага паўсну. На дварэ было шэра і холадна. Кёстэр ужо не спаў.

— Ты не спаў, Ота?

— Спаў.

Я выбраўся з машыны і па садовай сцяжынцы ціха падышоў да акна. Настольная лямпа ўсё яшчэ гарэла. Я ўбачыў на ложку Пат з заплюшчанымі вачыма. На момант я спужаўся, што яна памерла. Але потым я ўбачыў, як паварушылася яе правая рука. Яна была вельмі бледная. Але кроў больш не ішла. Яна зноў паварушыла рукой. У той самы момант Жафэ, які спаў на другім ложку, расплюшчыў вочы. Я хутка адышоў, супакоены. Ён сачыў за ёю.

— Мне здаецца, нам трэба знікнуць адсюль, — сказаў я Кёстэру, — каб ён не бачыў, што мы сочым за ім.

— Там усё ў парадку? — спытаў Ота.

— Так, наколькі можна бачыць. У яго правільны сон, у гэтага прафесара. З гарматы страляй — не разбудзіш, але адразу прачнецца ад мышкі, калі яна зашкрабецца каля яго рэчмяшка.

— Можам пайсці пакупацца, — сказаў Кёстэр. — Тут цудоўнае паветра. — Ён пацягнуўся.

— Ідзі адзін, — сказаў я.

— Пайшлі разам, — настойваў ён.

Шэрае неба праяснілася. На ім засвяціліся аранжавыя прасветы. На гарызонце паднялася хмарная заслона, а з-за яе з'явілася яркая зеляніна.

Мы скокнулі ў ваду і паплылі. Вада пералівалася шэрым і чырвоным колерамі.

Потым мы вярнуліся. Фройляйн Мюлер ужо ўстала. Яна рэзала ў садзе пятрушку. Яна ўздрыгнула ад маіх слоў. Я засаромлена паспрабаваў ёй растлумачыць, чаму я ўчора, магчыма, зашмат лаяўся. Яна пачала плакаць.

— Бедная жанчына. Яна такая прыгожая і такая яшчэ маладая…

— Яна дажыве да ста гадоў, — сказаў я, раззлаваўшыся за тое, што яна плакала, быццам Пат наканавана памерці. Пат не памрэ. Свежы вецер, ранак, жыццё ўва мне, абноўленае морам, сцвярджалі: Пат не можа памерці. Яна можа памерці толькі тады, калі я страчу мужнасць. Побач стаяў Кёстэр, мой таварыш; побач стаяў я, таварыш Пат… спачатку мы павінны памерці. Пакуль мы жывыя, мы яе ўтрымаем. Так было заўсёды. Пакуль жывы Кёстэр, не памру я. І пакуль мы жывыя абодва, не памрэ Пат.

— Трэба быць пакорлівым перад лёсам, — сказала старая дзева і павярнула да мяне з ледзь прыкметным папрокам загарэлы, зморшчаны, як печаны яблык, твар. Магчыма, яна мела на ўвазе маю лаянку.

— Пакорлівым? — сказаў я. — Навошта — пакорлівым? Ніякага толку ад гэтага. У жыцці трэба за ўсё плаціць, удвая і ўтрая. Навошта ж тады пакорлівасць?

— Не, не… так лепш.

«Пакорлівасць… — падумаў я. — Што яна зменіць? Біцца, біцца — вось што патрэбна ў гэтай неразбярысе, дзе ўрэшце ўсё роўна будзеш біты. Біцца за тую кропельку, што любіш. Пакорлівым можна стаць, калі табе стукне семдзесят».

Кёстэр перакінуўся з ёй некалькімі словамі. Яна хутка зноў заўсміхалася і спытала яго, што прыгатаваць на полудзень.

— Бачыш, — сказаў Ота, — вось дар узросту. Слёзы і ўсмешка — усё мяняецца імгненна. Не чапаючы адно аднаго. Так, пэўна, будзе і з намі, — прамовіў ён задумліва.

Мы хадзілі вакол дома.

— Кожная хвіліна сну ёй на карысць, — сказаў я.

Мы зноў пайшлі ў сад. Фройляйн Мюлер прыгатавала сняданак. Мы пілі гарачую чорную каву. Сонца ўзышло. Адразу зрабілася цёпла. Лісце на дрэвах іскрылася ад святла і вільгаці. З мора даносіліся крыкі чаек. Фройляйн Мюлер паставіла на стол букет руж.

— Мы ўручым іх ёй потым, — сказала яна.

Ружы пахлі мураванай сцяной і дзяцінствам.

— Ты ведаеш, Ота, — сказаў я, — у мяне такоё адчуванне, быццам я сам хворы. Цяпер ужо не будзеш такі. Як быў. Мне трэба было б быць спакайнейшым. Больш разважлівым. Чым спакайней сябе паводзіш, тым больш можаш дапамагчы.

— Не заўсёды атрымліваецца, Робі. І ў мяне бывалі часіны. Чым больш жывеш, тым больш раздражняльным робішся. Як той банкір, які ўсё больш траціць.

Адчыніліся дзверы. Выйшаў Жафэ ў піжаме.

— Добра, добра, — махнуў ён рукой, убачыўшы, што я амаль перавярнуў стол з кавай, — наколькі гэта магчыма.

— Можна мне ўвайсці?

— Пакуль што — нельга. Пакуль што там дзяўчына. Памыць і ўсё астатняе.

Я наліў яму кавы. ён заміргаў на сонцы і звярнуўся да Кёстэра:

— Шчыра кажучы, я вам павінны падзякаваць. Хоць на адзін дзень выбраўся на волю.

— Вы маглі б рабіць так і часцей, — сказаў Кёстэр. — Вечарам выехаць, а наступным вечарам вярнуцца.

— Мог бы, мог бы… — адказаў Жафэ. — Ці заўважылі вы, што мы жывём у час самакатавання? Што многае, што можна было б зрабіць, не робіцца няведама чаму? Праца сёння стала такой жудаснай справай, што яна забівае ўсё астатняе — і таму ў многіх яе няма. Як цудоўна тут! Я не бачыў такога ўжо некалькі гадоў. У мяне дзве машыны, дзесяціпакаёвая кватэра і дастаткова грошай — што мне з таго! Што гэта ўсё ў параўнанні з гэтым летнім ранкам на прыродзе! Праца — змрочная апантанасць з вечнай ілюзіяй, што потым будзе інакш. Ніколі не будзе інакш. Смешна, у што ператвараюць сваё жыццё.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 71
  • 72
  • 73
  • 74
  • 75
  • 76
  • 77
  • 78
  • 79
  • 80
  • 81
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: