Вход/Регистрация
Сакрэт Тунгускага метэарыта, Прыгоды шасцікласніка Максіма
вернуться

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

Не пазайздросціш жыхарам планеты Сіз. Капялюш увесь год насі, не скідай, і яшчэ балончык з трубкай. Ходзяць, нібы жукі рагатыя.

Васіль узяў балончык, падняў, узважваючы.

— Няцяжкі. І нам надзяваць?

— Трэба, — кіўнуў галавою Сакс.

— Ці на доўга хопіць гэтага кіслароду? — захваляваўся я.

— На трое сутак, — прамовіў Сакс.

— А што рабіць, калі не стане кіслароду ў балончыку?

— Валадар Карп прадае. Забыліся?

Але, казаў Сакс, што Карп прадае. Да чаго дадумаўся! Каб яму пуста было! Кісларод, без чаго жыць няма як, за грошы прадае. Вось каб дзе схавацца ды з рагаткі. Такога не шкада.

— Хутчэй, хлопцы, не марудзьце, — сказаў Сакс— Трэба выходзіць.

Мы з Васілём надзелі балончыкі. Нас цяпер, калі о нейкім цудам у вёску трапілі, як кажуць, і мама родная не пазнала б. На галаве капелюшы, падобныя на мексіканскія самбрэра, за плячыма балончыкі, спераду трубкі-рагулькі. Вылітыя іншапланецяне.

— Прысядзем на дарогу, — сказаў Піліп Макаравіч. Усе прымасціліся на лаўку. Мы з Васілём сядзелі

што на шыле. Вельмі хацелася зірнуць на планету Сіз.

Нарэшце Сакс адчыніў дзверцы, саскочыў па прыступках. Пасля Піліп Макаравіч узяў рукзак, зняў капялюш (у капелюшы, каб і хацеў, у дзверцы не прасунуўся б), прыпыніўся, падміргнуў нам і вылез з лятальнага апарата. Мы з Васілём таксама знялі капелюшы. Я праціснуўся наперад.

— Антон, — прашаптаў Васіль, — цябе дрыжыкамі не праймае?

— Крыху не па сабе.

— І мне не па сабе. Але так хочацца хоць адным вокам зірнуць на планету Сіз! Прапусці наперад. Я першым вылезу.

Я адкрыў рот, каб сказаць: «Лезь. Мне не шкада». А ў галаву як тахне: «Ен, Васіль, першым на планету Сіз ступіць! Пасля ўсім стане хваліцца, што першым ступіў. Хітранькі!»

Я непрыметна адштурхнуў Васіля ўбок.

— Васіль, не спяшайся. Не трэба спяшацца. Яшчэ наглядзішся на пустыню. І не адным вокам, а двума.

— Антон, — заенчыў Васіль, — з табой кашы не зварыш.

«Не лаві варон. Пашукай дурняў у іншым месцы», — падумаў я, становячыся на прыступку.

Сустрэча з пустыняй

Пустыня мяне асляпіла. Куды ні глянь — пяскі. Сонца быццам расплаўленае; здаецца, зліваецца з пяском. Усё ў аднаколерным жоўта-белым тумане. Не верыцца, што тут калісьці раслі дрэвы, бруіліся ручаі, што хтосьці басанож бегаў па зялёнай траве. Такое адчуванне, што гэтая пустыня спрадвеку, што мільёны гадоў жоўта-белае сонца зліваецца з жоўта-белым пяском.

— Сакс, — паціху прамовіў я, — тут жылі людзі? Сакс апусціў галаву, нібы адчуваючы і сваю віну.

— Жылі. А ты не верыш?

— Не верыцца, што так хутка ўсё ператварылася ў пустыню, — прызнаўся я.

— І мне не верыцца, — азваўся Васіль. — Няўжо за дзесятак, за некалькі дзесяткаў гадоў можна знішчыць тое, што было тысячагоддзямі?

— У нас, на нашай планеце Зямля, — сказаў Піліп Макаравіч, — каля берагоў Паўночнай Амерыкі, Паўночнай Азіі і Паўночнай Еўропы гняздзіліся бяскрылыя гагаркі. Яны былі надзвычай даверлівымі. Убачаць, што да берага падплывае рыбацкая шхуна, — бягуць навыперадкі, што дзеці. Людзі забівалі іх кіямі. Чацвёртага чэрвеня тысяча восемсот сорак чацвёртага года тры ісландскія рыбакі на востраве Элдэй забілі апошнюю пару гагарак.

— Такія даты трэба запамінаць, — сказаў Васіль.

— Навошта? — не зразумеў яго я.

— Як людзі, напрыклад, запамінаюць дзень, калі пачалася вайна.

Я не пагадзіўся з Васілём:

— Ну, ты даеш! Калі пачалася вайна і калі загінула апошняя пара гагарак! Гэта рознае.

— Не рознае, а падобнае, — нечакана падтрымаў Васіля Піліп Макаравіч. — Не шкодзіла б ва ўсе календары і школьныя падручнікі запісаць: чацвёртага чэрвеня тысяча восемсот сорак чацвёртага года знішчана апошняя пара гагарак. І побач прозвішчы тых, хто забіў…

— Не, — прамовіў я. — Вайна — гэта страшна.

— А калі прыроду нішчаць, то не страшна?

— Усё роўна не так.

— Глянь на пустыню. Вочы не слепіць? — са злосцю кінуў Васіль.

Я прамаўчаў. На душы было цяжка, тужліва. Такое адчуванне, што вось-вось заплачу. Піліп Макаравіч, відаць, заўважыў гэта. Выцягнутаю рукою ён паказаў Удалечыню.

— Гляньце, хлопцы, нічога там не бачыце?

У жоўта-белай імгле ледзь віднеліся ці то горы, ці то ўзгоркі, падобныя на вялізныя бухманыя сцірты саломы.

— Што гэта? — усклікнуў Васіль.

Горы, — сказаў Сакс. — Там мы гліну здабываем.

— Навошта?

Дарогі вакол горада будуем. У вас дарогі з асфальту і бетону, а ў нас з гліны. Яна цвярдзее пад сонцам і становіцца нібы косць. Роўныя, шырокія дарогі выходзяць. Ды нікому яны непатрэбныя. Карп загадвае, каб будавалі.

Дарогі… Кожная дарога, нават сцяжынка, пратаптаная нагамі, вядзе ці то да другога горада, ці то да другой вёскі, ці то ў лес, ці то да крынічкі… А гэтыя куды вядуць? У пустыню?

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: