Вход/Регистрация
Сакрэт Тунгускага метэарыта, Прыгоды шасцікласніка Максіма
вернуться

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

— Значыць, там гліняныя горы? — дапытваўся Васіль.

— Гліняныя. Хутка ўбачыце.

Васіль развёў рукі, нібы птушка крылы, калі збіраецца ўзляцець.

— Мы пойдзем туды, дзе горы?

— Пойдзем. Адтуль да горада недалёка.

І мы рушылі туды, дзе ледзь віднеліся дзіўныя гліняныя горы. Уперадзе — Сакс з палаткай на плячы, за ім — Васіль, пасля я, а ззаду Піліп Макаравіч. Калі б хто-небудзь паглядзеў на яго збоку, то адно з двух: альбо ад смеху пакаціўся б, альбо за кіламетр абмінуў бы. Уявіце сабе. За плячыма балончык, спераду трубка-рагулька, на галаве рукзак. Так, так, цяпер Піліп Макаравіч нёс рукзак на галаве. Нездарма трэніраваўся. Спатрэбілася. А збоку паглядзець — не чалавек ідзе, а нібы нейкі танк па пяску рухаецца. Рукзак, нібы вежа, трубка-рагулька, нібы ствол кулямёта, балончык, нібы бак з-пад бензіну. Сапраўдны танк.

— Піліп Макаравіч, вам цяжка? — пытаюся.

— Можна трываць. Афрыканскія жанчыны і не такі цяжар на галаве носяць.

Шчыра пазайздросціў яму. Гаваркі, вясёлы. З'явіцца хмурынка на твары — стараецца прагнаць. А хіба яму лёгка? Я без рукзака іду, і ўсё роўна пот залівае вочы.

— Піліп Макаравіч, давайце я рукзак паднясу.

— Тупай, Антон, тупай, — прагаварыў Піліп Макаравіч. — Для мяне гэта звычайная трэніроўка.

Калі б быў асфальт, то тупаў бы. Нібы вожык, тупаў бы. А па пяску не патупаеш. Цягнешся, нага адна адну даганяе.

Успомнілася, як у школе расказвалі, што ў бязлюднай пустыні міжволі стараешся адзначыць кожную новую рысачку, кожны адбітак на пяску. Падобнае бывае і тады, калі па незнаёмай дарозе едзеш. Ручай цячэ — зірнеш на яго, вёсачка з'явіцца — ва ўсе вочы разглядаеш. Пачынаеш думаць: «А хто ў той вёсачцы жыве?

Ці ёсць там школа? Ці гуляюць у футбол?» Безліч розных пытанняў.

Вядома, у пустыні ні крынічкі, ні вёсачкі. Ды ўсё роўна нешта адметнае адзначаеш. Вось нейкія звілістыя лініі, адбіткі лап.

— Піліп Макаравіч, чые гэта сляды? — пытаюся.

— Лінейчатая яшчарка пакінула. Ох і хуткая яна! Бачыш, як хвастом прачарціла?

— Выходзіць, тут, у пустыні, ёсць жыццё?

— Есць. Падобнае, як і ў нашых пустынях. Мне Сакс казаў.

— Але ж тут кіслароду зусім мала.

— Жывёльны свет прыстасоўваецца да навакольнага асяроддзя, нават калі ўмовы самыя жорсткія. Чаму так? Загадка прыроды. Возьмем асу. Яна жыве і ў нашых пустынях, дзе таксама няма ніводнай кветачкі. Лятае, мітусіцца, ні на секунду не спыняецца. Яе энергія нібы не мае межаў. Некаторыя вучоныя лічаць, што восы ў пустынях выкарыстоўваюць энергію сонечных промняў.

«Сонечнай энергіі тут не толькі для асы, але і для слана хапіла б, — падумаў я. — Каб выкарыстаў усю, то ўсе пяскі абегаў бы».

— А чый той след? Бачыце? Быццам хтосьці тоўстую вяроўку цягнуў.

— Змяя-страла пакінула. Я спыніўся што ўкопаны.

— І змеі тут ёсць?

— Не бойся. Змяя-страла неядавітая. Яе зубы, якія звязаны з яданоснымі залозамі, знаходзяцца глыбока ў ротавай поласці. Іх яна толькі ў яшчарку запускае.

— Чаму яна называецца змяя-страла? — пачуў нашу размову Васіль…

— Казахі-качэўнікі яе вельмі баяліся. Вось і склалі легенду, што яна хуткая, як страла, што, разагнаўшыся, можа наскрозь прабіць вярблюда.

Лепей не казаў бы Піліп Макаравіч пра змяю-стралу, пра тое, што можа прабіць вярблюда. Ніхто не даказаў, легенда гэта ці не легенда. Казахі-качэўнікі, можна сказаць, дзеці пустыні, што агню змяю-стралу баяліся. Нездарма… Загадкамі кажа Піліп Макаравіч. Сама быццам ядавітая, а зубы неядавітыя. Чалавека быццам не кранае, а на яшчарку нападае. Штосьці тут не так, не ўсё сыходзіцца. Пашанцавала… Пад нагамі змеі поўзаюць. На табе! Цяпер, перш чым ступіць, я глядзеў пад ногі. Падыму нагу, гляну, тады ступаю. Другую падыму, гляну, ступаю. Ды яшчэ па баках цікую. А што, калі змяя, стралою разагнаўшыся, ляціць, каб маю нагу пранізаць наскрозь?

Вам смешна? Але ж трэба было неяк ратавацца. І лісіца ад дажджу пад барану хавалася: не ўсякая, казала, кропля пападзе.

Ох і стаміўся! Уяўляеце? Трэба і пад ногі глядзець, і па баках азірацца. Нават Васіль заўважыў гэта. Вочы ў яго на патыліцы, ці што?

— Антон, чаго ты азіраешся, як злодзей?

— Так сабе.

— Проста так не бывае, — сказаў Васіль, нібы філосаф.

— Мышцы шыі трэнірую. Каб мацнейшыя былі. Хутка рукзак на галаве панясу.

— Глядзі, каб галава не перакруцілася, — нязычліва прамовіў сябар.

Вы, відаць, скажаце: баязлівец. А мне ў вас хацелася б запытацца: смелыя былі б, калі б пад самым носам сляды змяі бачылі?

Што яшчэ бачыў у пустыні? Мураша. Не такога, як у нас, чорнага, якія каля кожнай хаты ўлетку бегаюць, а жоўтага, што пясок, чымсьці падобнага на нашага рыжага, ляснога. Нашы, як ведаеце, не вельмі хутка поўзаюць, хоць і спяшаюцца. А гэты? Нібы маланка, мільгануў. Спярша я нават не паверыў, што мураш. «Ці не маленькая гэта змяя-страла?» — падумалася.

— Хіба мурашы ў пустыні жывуць? — пацікавіўся ў Піліпа Макаравіча.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29
  • 30
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: