Вход/Регистрация
Сакрэт Тунгускага метэарыта, Прыгоды шасцікласніка Максіма
вернуться

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

Васіль адштурхнуў мяне, заклаў рукі за спіну, нібы прафесар-знаўца, і на ўвесь цыркуль туды, дзе пясок варушыўся.

— Васіль, не трэба, — яшчэ раз паспрабаваў спыніць яго.

— Трэба. Я словы на вецер не кідаю.

— Асцярожней.

А Васілю і мора па калена.

— Не вучы вучонага.

Няспешна, нібы ў сябе на агародзе, Васіль стаў разграбаць пясок наском чаравіка. Мне здалося, што там, у пяску, нешта заварушылася.

— Васіль, пясок зноў варушыцца.

— Не пясок варушыцца, а мыш, — паправіў мяне Васіль і, стараючыся, грабянуў, што плугам.

— А-а-а!.. — на ўвесь голас закрычаў я.

— А-а-а!.. — яшчэ мацней закрычаў Васіль.

З пяску вылазіла тоўстая, што кішка, паласатая змяя. Васіля як ветрам здзьмула. Адным духам да мяне. Нейкую секунду пастаяў, а пасля як часане! Як кажуць, куды вочы глядзяць. А вакол жа пустыня…

Добра, што я не разгубіўся. Дагнаў яго, учапіўся за сарочку. Ен вырываецца…

Крычу яму:

— Васіль, Васіль, змяя цябе не ўкусіла?

Лыпае на мяне вачыма, адкрываючы і закрываючы рот. Ні слова не вымавіць, нібы язык праглынуў.

На шчасце, Піліп Макаравіч і Сакс выскачылі з палаткі.

— Што з табою? — схапіў Піліп Макаравіч Васіля за плечы.

А Сакс мяне схапіў і трасе:

— Што з табою?

Я, як і Васіль, таксама нібы язык праглынуў. Не чакаў, што Сакс схопіць. Знянацку выйшла. Піліп Макаравіч зноў:

— Што з табою?

Мы з Васілём вачыма лыпаем. Нарэшце я крыху ачомаўся.

— Там змяя.

Сакс не паверыў.

— Змяя?

— Змяя, змяя, — замахаў я галавою. — Паласатая. Тоўстая, што кішка. Яна Васіля альбо ўкусіла, альбо не паспела ўкусіць.

— Стой, Антон. Не варушыся.

Сакс з аглядкаю падаўся туды, дзе Васіль хвіліну назад старанна разграбаў пясок. Крыху пастаяў, вярнуўся.

— Што там? — пытаецца Піліп Макаравіч.

— Падымі калашыну, — загадаў Сакс Васілю.

Васіль асцярожна, двума пальцамі, падняў калашыну. Сакс нагнуўся, паглядзеў на Васілёву нагу, прагаварыў:

— Не ўкусіў.

Там была змяя. Трэба казаць: не ўкусіла. Ужываць дзеяслоў у жаночым родзе. А ён у мужчынскім: не ўкусіў. Быццам у пяску мядзведзь ляжаў, грэўся.

— Што там? — паўтарыў Піліп Макаравіч.

— Пясчаны ўдаўчык.

Удаўчык, удаўчык… Значыць, не проста змяя, а ўдаў. Удаўчык. Неяк ласкава называе яго Сакс. Удаўчык… Пад нагамі ўдаўчыкі поўзаюць, спяць, адпачываюць…

Я падняў адну нагу, другую, як бы маршыруючы.

— Аж падэшвы ад страху пякуць, — прызнаўся я.

— Схаваўся пясчаны ўдаўчык. Ен сам вас спалохаўся, — прамовіў Сакс.

— Ніякага ўдаўчыка не было, — прагаварыў Піліп Макаравіч.

— Як не было? — вырвалася ў мяне.

— Не было. Вось і ўсё.

— Я яго на свае вочы бачыў,— кажу.

— І я ўдаўчыка бачыў. Ен выгінаўся, — нарэшце сказаў і Васіль.

Піліп Макаравіч як нічога ніякага:

— Здалося вам, хлопцы. Гэта міраж.

Хм, міраж… Канешне, бываюць міражы ў пустыні, у Антарктыдзе, дзе цэлы год холадна. Аднаго разу чытаў, што вучонаму, які працаваў у Антарктыдзе, здалося, быццам угору падняўся цягач. Падняўся і вісіць уверх гусеніцамі. Пасля яшчэ адзін у паветры з'явіўся. Абман зроку, міраж. А ў пустынях як бывае? Ідзе чалавек па пустыні, доўга ідзе. Стаміўся. Хоць глыток вады яму хочацца. І раптам бачыць вялікае-вялікае возера. Спяшаецца, бліжэй падыходзіць, а возера няма. Чаму так? Пад уздзеяннем высокіх тэмператур паветра падзяляецца на некалькі слаёў. Няўжо і нам здалося? Няўжо не было паласатага ўдаўчыка? Няўжо міраж? Але ж…

— Піліп Макаравіч, няпраўда, — не сцярпеў я. — Сакс сказаў, што ўдаўчык схаваўся.

Сакс зірнуў на Піліпа Макаравіча і хуценька прагаварыў:

— Мне таксама здалося. Міраж.

— Калі мне яшчэ раз так здасца, то ўсе зубы павылятаюць. Ніводнага не застанецца, — прагаварыў Васіль.

— Чаму? — пацікавіўся Піліп Макаравіч.

— Яны ў мяне так ляскацелі, так ляскацелі… Піліп Макаравіч, цяпер я тут буду стаяць. Ніхто мяне з месца не скране. Як вашага Мураша, калі яму загадаць: «Стой. Не варушыся».

Я думаў, што Піліп Макаравіч зноў пачне пра міраж. Але ж не. Дастаў з кішэні Мураша, працягнуў Васілю.

— Хочаш пакамандаваць?

— Яшчэ як хачу! — загарэліся вочы ў Васіля.

— Бяры.

Васіль схапіў Мураша і аж засмяяўся.

— На кнопку націсні,— сказаў Піліп Макаравіч. Васіль націснуў на кнопку.

— Паднось да рота і што-небудзь кажы. Мураш павінен запомніць твой голас.

Васіль паднёс Мураша да рота, хуценька прагаварыў:

— Я не баюся. Я нічога не баюся. Глянуў на Піліпа Макаравіча.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29
  • 30
  • 31
  • 32
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: