Вход/Регистрация
Пастка для пярэваратня
вернуться

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

— Можа, гэта не сабака? Можа, у іх авечкі падобныя на сабак? — кажу.

— Зараз праверым. — Пятрусь знайшоў камень, шпурнуў.

Тая жывёліна як падскочыць! Адбеглася і загаўкала:

— Гаў-гаў-гаў…

— Сабака-а-а… — прамовіў я.

— Яшчэ адзін лысы сабака бяжыць, — крыкнуў Пятрусь.

Але, вылецеў з падворка і панёсся праз вуліцу. Гэткі ж, як і першы: астрыжаны. Хвост тонкі, як у свінні.

Вось табе і маеш! Што ж выходзіць? Тут сабак, як авечак, стрыгуць. Няўжо ўсіх па парадку?

Пра гэта мы маглі б запытацца ў каго-небудзь з гараджан, але цяпер, каб не ўліпнуць у якую-небудзь гісторыю, нават не віталіся. Памяталі, як нас нядаўна сустракалі.

— Сабак стрыжэ той, хто на партрэтах. Партрэты паразвешвалі, каб яго добра запомнілі ў твар, — выказаў здагадку Пятрусь.

— Ён сабачы цырульнік?

— Відаць. Можа, адзіны на ўвесь горад. Іхняя знакамітасць.

«Кхе», — кхекнуў хтосьці ззаду. Я азірнуўся: маленькі, кругленькі мужчына перад намі стаіць. «Сапраўдны чалавек-шар», — падумалася пра яго.

— Чаго вам трэба? — запытаў я. Чалавек-шар прыжмурыў вочкі.

— Вы адкуль?

Сказаць праўду? Каб праўда, як не раз было, нам бокам не вылезла. Калі яны сваіх сабак стрыгуць, то і нас не пашкадуюць.

— Адтуль, — махнуў я рукою.

— Адкуль адтуль?

— Адкуль і ўсе людзі.

Чалавек-шар адкрыў рот, каб яшчэ пра нешта запытацца, ды Пятрусь апярэдзіў яго:

— Вы хто такі? Чаму мы павінны вам сваю аўтабіяграфію расказваць?

— Я пан Бадзей.

— У вас тут усе паны? — пацікавіўся я. Пан Бадзей кашлянуў у кулак.

— Што вы! Хто ж рабіў бы, калі б усе былі панамі?

Вось як у іх. Людзей быццам сцяною падзялілі.

Па адзін бок паны, а па другі бок тыя, хто горб гне. Такім, як гэты Бадзей, відаць, даспадобы.

— Чаму ў вас сабак стрыгуць? — не сцярпеў Пятрусь.

— Горача неастрыжаным.

Нешта новенькае. У нас ёсць сабакі такія касматыя, што і вачэй не відаць. І не адзін ад гарачыні не сканаў. Носяцца як шалёныя. Няўжо іхнія не такія, як нашыя? Хацеў я запытацца пра гэта ў пана Бадзея, ды ён паведаміў нам:

— Яго вялікасць народны цар Іванка загадаў, каб стрыглі сабак.

— Хто-о? — наставіў вуха Пятрусь.

— Яго вялікасць народны цар Іванка.

— Гэта ваш валадар?

— Наш. Нікому яго не аддадзім.

Я слухаў і сваім вушам не верыў. Пан Бадзей кажа, што народны цар у іх. Вядома, у казках шмат цароў. Але каб былі народныя?! Пра народных не чытаў. Звычайна ўсе цары з народа тры скуры дзяруць. Хіба гэты такі добранькі? Кажа, што нікому яго не аддадуць. Няўжо яго хочуць украсці, у іншую дзяржаву забраць? За што ж яму такая пашана? Няўжо за тое, што загадаў, каб сабак стрыглі?

— Наш народны цар Іванка заўсёды з намі,— прагаварыў пан Бадзей.

Пятрусь азірнуўся ў адзін бок, у другі.

— Дзе ж ён? Не бачу.

— На партрэты глядзі, ёлупень.

Дык вось яно што! На партрэтах іхні цар Іванка. А мы думалі, што сабачы цырульнік. Партрэты паразвешвалі, каб людзі штодзень яго бачылі, каб ведалі, што побач.

— Ваш цар вельмі малады. Ён яшчэ халасцяк? — ці то жартам, ці то ўсур'ёз сказаў Пятрусь.

— Што? — насупіў бровы пан Бадзей. — Вы… Вы нашага народнага цара Іванку сабакам абазвалі.

— Хлусня, — усклікнуў я.

— Не. Абазвалі, смяяліся з яго, вакол народ сабраўшы.

Махлюе і не змаргне. Ну й прайдзісвет! Няўжо ўсе паны махляры, прайдзісветы? Хіба без махлярства не могуць жыць? Хіба такі іхні хлеб? Трэба ўцякаць, пакуль за шкірку не ўзялі.

— Пан Бадзей, нам няма калі з вамі стаяць, — прагаварыў я.

Пан Бадзей выхапіў з кішэні свісток і прарэзліва свіснуў. Перад намі, як з-пад зямлі, вырас здаравяка ў шырокіх шараварах з крывою шабляю на поясе. «Пан Бадзей — сапраўдны чалавек-шар, а гэты нейкі турэцкі янычар», — падумаў я, пазіраючы на яго.

— Што загадаеце, пан капітан? — раўнуў гэты янычар.

Пан Бадзей не проста пан, а капітан. Не прызнаваўся. Думаў, што языкі развяжуцца. Браў на кручок.

— Пусціце нас, — пачаў прасіцца Пятрусь. Пан Бадзей махнуў рукою.

— Стражнік, арыштаваць.

Дык гэты здаравяка царскі стражнік! Пашылі ж яму штаны. Нямала на іх пайшло тканіны. Не пашкадавалі. Шчодрыя.

— Пусціце, — прамовіў Пятрусь.

— Торбу золата. Адпушчу, — мармытнуў пад нос пан Бадзей.

Пятрусь паляпаў па кішэнях.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 81
  • 82
  • 83
  • 84
  • 85
  • 86
  • 87
  • 88
  • 89
  • 90
  • 91
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: