Вход/Регистрация
Пастка для пярэваратня
вернуться

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

— Ні капейкі няма.

— Стражнік! Арыштаваць.

— Куды вы нас? — запытаў я.

— У палац. Да народнага цара Іванкі. Ён мне ордэн дасць. Вядома, было б лепей, каб торбу золата.

Ордэн на грошы памяняў бы. Не мае гонару, хоць і капітан.

— Ужо дзяцей арыштоўваюць! — данёсся да нас жаночы вокліч.

— Хто сказаў? — тоненька піскнуў пан Бадзей. Людзі хто куды. Нібы ветрам здзьмула. Во!

І астрыжаны сабака пабег. Уцякае, як з прывязі сарваўшыся. Што ж тут дзеецца?

— Пан Бадзей, вы нават сабак паразганялі,— не стрываў Пятрусь.

— Стражнік! У палац іх. Усё скажуць, як прыціснем, — пырснуў слінай пан Бадзей.

Стражнік, штурхаючы, пагнаў нас перад сабою.

Народны цар Іванка

Палац, у якім, як мы здагадаліся, жыў народны цар Іванка, быў белакаменны. Перад уваходам стаялі скульптуры львоў, ваўкоў, мядзведзяў з выскаленымі пашчамі.

Нас прывялі ў вялізную залу, аздобленую золатам, каштоўнымі камянямі. Пасярод залы, за круглым сталом, сядзелі тры чалавекі і гулялі ў карты, гучна ляпаючы імі па стале. Асабліва стараўся адзін з іх, каля якога ляжала карона.

— Народны цар Іванка, — шапнуў мне Пятрусь, паказваючы на яго вачыма.

Кажа, што Іванка. Але ж на партрэтах малады. А тут зусім стары: твар маршчыністы, галава лысая.

— Чаму цар тут стары? — вырвалася ў мяне ўголас.

Пан Бадзей штурхнуў мяне ў бок.

— На партрэтах яго вялікасць намалявалі такім, якім быў у маладосці.

Вось як прыдумаў гэты народны цар! Хоча, каб болей любілі яго, няйначай. Бач, які карцёжнік. Лупіць картамі па стале, не зважае, што мы стаім.

— Давай! Давай! Сып яму! — крыкнуў народны цар Іванка.

Справа ад цара сядзеў маленькі дзядок. Такому толькі за кій трымацца. І галава, і рукі трасуцца.

— Галоўны міністр, — шапнуў пан Бадзей. — Сёння яму сыплюць. Будзе дурнем.

Міністр. Ды яшчэ галоўны. Яму на цёплай печы сядзець, а не кіраваць. Няўжо на такую пасаду маладзейшага не знайшлі?

— Сып! — зноў крыкнуў народны цар Іванка.

— Я дам. У мяне валет бубей, — прагаварыў тонкі, як жэрдка, мужчына, які сядзеў злева ад народнага цара Іванкі.

— Пан палкоўнік Катовіч. Начальнік нашага прафілакторыя, — прамовіў пан Бадзей.

— Якога прафілакторыя? — запытаў Пятрусь.

— Таго, дзе прафілактыку праходзяць. Убачыш. Не хвалюйся.

Я ведаў, што ў нас ёсць нямала прафілакторыяў, якія розныя прадпрыемствы будуюць для сваіх рабочых. Там можна і адпачываць, і лячыцца. Няўжо і ў іх падобныя? Не верыцца.

— Прыме. Наш галоўны міністр прыме, — затросся ад смеху народны цар Іванка.

Сыплюць і сыплюць. Не шкадуюць. Няшчасны дзядок ледзь паспявае забіраць.

— Давай! Давай! Або грай, або грошы аддай, — усклікнуў народны цар Іванка.

А пан Катовіч ляпнуў картай па стале.

— Даю. Туз у мяне.

Дуюць у адну дудку. І нашто гэты дзядок сеў з імі гуляць? Ён, напэўна, картаў не бачыць. Вочы чырвоныя, слязяцца. А народны цар Іванка і пан Катовіч чамусьці толькі да яго ходзяць.

— Дурань! Дурань! — галёкнуў на ўсю залу народны цар Іванка.

Пан Катовіч падскочыў.

— Хто? Я?

— Наш галоўны міністр дурань! — запляскаў у ладкі народны цар Іванка.

— Дурань! Дурань! — падхапіў пан Катовіч. Гарлапаняць, нібы канец свету. Народны цар

Іванка аж цвіце ад радасці. Відаць, гэтак жа радаваўся, калі па ягоным загадзе першага сабаку пастрыглі.

Галоўны міністр хацеў устаць з крэсла, ды не змог, упаў.

— Ваша вялікасць народны цар Іванка, — прамармытаў ён.

— Што?

У зале стала ціха-ціха. Пан Бадзей прысеў, а пан Катовіч уціснуўся ў крэсла.

— Я — дурань? — усхліпнуў галоўны міністр.

— Яшчэ які дурань. Набіты.

— Я верай і праўдай служыў. Я стараўся. Я з сіл выбіваўся. я…

— Ты прайграў. А мы дамовіліся: хто прайграе, той будзе з мядзведзем барукацца. Сядзіць Мішка ў клетцы, чакае цябе. Тры дні не кормлены. Ідзі, пабарукайся з ім. Калі пастараешся, то адужаеш. Пан Катовіч, як ты думаеш?

— Адужае. Мядзведзя тры дні не кармілі, а галоўны міністр сем разоў на дзень есць.

Народны цар Іванка ўсміхнуўся.

— Твая праўда. Мядзведзь ад голаду з ног валіцца.

Што ж яны кажуць? Галодны мядзведзь, як відаць, зусім раз'юшыўся. Пацяшаюцца з дзядка.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 82
  • 83
  • 84
  • 85
  • 86
  • 87
  • 88
  • 89
  • 90
  • 91
  • 92
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: