Вход/Регистрация
Паром празь Ля-Манш
вернуться

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

мой продак.

Студня

Нахілюся над студняй,

каб убачыць самога сябе.

Глядзяць на мяне

з глыбіні

то сьветлагаловы хлапчук,

то сівабароды стары,

а часам

няма адлюстраваньня,

быццам не нахіліўся ніхто

над студняй.

Няўжо гэта я — хлапчук?

Няўжо гэта я — стары?

Няўжо гэта я —

адсутнасьць адлюстраваньня?

Бібліятэка імя Скарыны ў Лёндане

Вечар, які бавіш

удваіх з «Sarmatiae Europeae

descriptio...»,

MDLXXXI*

віцебскага камэнданта

Аляксандра Гваніні,

не вяшчуе нічога,

апрача ленаватай чародкі думак

пра ўвішнага італійца,

што з маўклівага дазволу Кліё

беспардонна сьпісваў

у свайго падначаленага

Мацея Стрыйкоўскага.

(Абвінавачаньне ў плягіяце

здымаецца з прычыны даўніны.)

Зялёны авал сьвятла

на велічным стале,

вартым штабу маршала Нэя,

дзе шарыкавая асадка

на месцы цяжэзнага каламара

з пазалочанымі музамі і гусіным пяром

выглядае як міні-спадніца

на шчадралюбных клубах

каралевы Боны.

Легкадумныя дыялёгі

з героямі гравюраў

на ломкіх аркушах in folio

колеру леташняй аўсянае саломы.

Вялікаму князю Альгерду

можна выказаць шчырае спачуваньне

(калі летапісцы, як зазвычай,

ня ўводзяць нас у зман),

што ён ня ведаў смаку

перабрадзілага вінаграднага соку.

У Віценя

ніхто не замінае запытацца

пра эпікурэйскія вусы

карчомнага заўсёдніка,

а яго мосьць Скіргайла

няхай узгадае, як полацкія месьцічы

прывязалі яго задам наперад

да старое кабылы.

Habent sua fata libelli** —

аздобленае пацінаю выслоўе

таксама гучыць легкаважна.

I раптам

ад паліцы з гатычнымі шрыфтамі

вее трывожны ветрык.

Тамы ў цісьнёных пераплётах

спакваля поўняцца непрыхільнасьцю.

Альгерд

на тытульным аркушы

пагардліва падцінае вусны.

Сьвідрыгайла

выцягвае з тула стралу.

Нічога добрага не абяцае

насуплены пагляд

Вітаўта.

Цяжкія завесы

набываюць зьнячэўку

скульптурную рэльефнасьць —

іх хочацца падняць, каб пераканацца,

што там сапраўды пуста,

але лепей пакінуць

гэтыя падазроныя складкі ў спакоі.

Стары лёнданскі дом

абуджаецца якраз у тую хвіліну,

калі ты неабачліва аказаўся

ягоным закладнікам,

дом,

які прасьцюжана ўздыхае,

які бярэ ўнізе нечай рукою

тэлефон,

прымушаючы ўявіць стол бастыёнам

і пасунуць бліжэй

сьціплы томік in quarto

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: