Вход/Регистрация
Паром празь Ля-Манш
вернуться

Уладзімір Арлоў

Шрифт:
empty-line />

У Каралевы

Твая кніжка,

тонкая, як жмуток купюрак

выдавецкага ганарару

(ты, вядома, і не разьлічвала,

што за творы пад сумнеўнай назваю

«Блюз каралеўскае кухні»

нешта заплацяць),

натхніць мяне аднаго вечара

на рызыкоўную экспэдыцыю

(пара пляшак чырвонага

і порцыя здаровага цынізму)

на вуліцу,

якая калісьці звалася

Узьнясенскай,

у кватэру

з малюнкам карабліка і мора,

дзе табе сьняцца

небанальныя ідэі

пра фатальныя супадзеньні

паміж датамі нараджэньня

і сьмерці

або пра тое, што

сябраваць можна

толькі з памерлымі,

а нашы каханкі і каханьні

ніколі не сустрэнуцца

ў адной іпастасі,

у кватэру,

гаспадыня якой,

сьціпла назваўшы сябе

Каралевай,

ловіцца на каву

і цыгарэты,

а часам

і на штосьці мацнейшае,

сьцьвярджаючы, што

ў гэтых сьценах

водзіцца цэлая гурма

зданяў.

Ня выключана, што

здані сапраўды адпавядаюць

тваёй клясыфікацыі:

хатнія,

дарожныя

і самотны genius loci,

які бадзяецца сярод калегаў,

бясконца мармычучы пад нос:

«Я genius loci,

я помню дзяцінства

гэтага гораду,

гэтае песьні...»

Ня выключана, што

пасьля некалькіх келіхаў

мне заманецца

аздобіць стракатую кампанію

сваёй пэрсонаю —

а раптам

у хвалях блюзу

мне пашчасьціць

пераканаць цябе, што

жывыя мужчыны таксама

падыходзяць на ролю сяброў

(хоць я ў сабе не зусім упэўнены,

бо,

як ты зь мілай непасрэднасьцю

сьцьвярджаеш:

самы ўтульны ложак

у Каралевы).

А пакуль

мне застаецца

піць віно не з табою

і пускаць па хвалях блюзу

караблікі

з датамі нашага нараджэньня

і нашае сьмерці.

Поплаў

Сярод высокай травы і красак

вядзе мяне бабуля

па поплаве.

Гэта смолкі,

паказвае яна.

А гэта зязюльчыны сьлёзкі.

А вось гэта — ястрэц.

А ў той кветкі няма назвы,

бо яна —

кветка твайго лесу і

ты сам назавеш яе,

калі вырасьцеш.

Гуляе па поплаве вецер.

Боязна мне:

а раптам,

пакуль вырасту,

скосяць кветку і не пасьпею

даць ёй найменьня?

Маўчыць бабуля.

Мацнее вецер.

Стаю самотны

на сенажаці.

Фаўна сноў

Чародка бялявых анёлаў

з нафарбаванымі вуснамі

над горадам зь сярэднявечнае гравюры,

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: