Вход/Регистрация
Паром празь Ля-Манш
вернуться

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

прачнецца тэлефон,

што гаварыў некалі

тваім голасам,

і я

здыму слухаўку.

Каханка

Ты — мая каханка,

і зараз,

каб сёй-той не пакутаваў ад здагадак,

я адкрыю тваё імя.

Праўда, сакрэт ужо вядомы

бяссоннаму, як Борхэс, праспэкту,

нашай раўнівай суўдзельніцы —

бабулінай саматканцы,

фатаграфіям і срэбнай рыбіне,

што прыплыла зь іншых часоў,

дзе цябе і мяне звалі іншымі імёнамі,

дзе ты, магчыма, была лесьбіянкай,

а я падабаўся мужчынам,

хоць не адказваў ім узаемнасьцю.

Апрача таго,

твой адрас вядомы

палівальнай машыне,

якая падбірала мяне ля пад’езду,

калі я рызыкаваў спазьніцца

на ранішні канцэрт жабаў

пасьля нашага ўлюбёнага кактэйлю —

шампанскае зь сьвітаньнем,

часам з дажджом

або з кубікам лёду,

што мы дапівалі

кароткімі асьцярожнымі глыткамі,

падобнымі да тваіх пацалункаў

зь лёгкімі прыкусамі.

(Напэўна, так кусаюцца

срэбныя паўночныя стракозы.)

Ты — мая каханка,

і я хачу, каб усе ведалі:

тваё імя — Ноч.

Двое вар’ятаў

У бабулінай прыдняпроўскай вёсцы,

дзе ціха жывуць

мае дзіцячыя радасьці

і грахі,

дзе ў палове хатаў

начуе вецер

ды марцуюць зьдзічэлыя каты

(іх усё ж ня варта блытаць

з душамі гаспадароў),

сёлета зьявіліся

новыя жыхары.

У нецьвярозы нядзельны адвячорак

за тыдзень да яблычнага Спасу

прыйшлі з станцыі

мужчына й жанчына

з адной абшарпанаю валізкай —

жалезныя набойкі на кантах.

Яны выбралі

пустую хату

каля Ільлюцінай крыніцы,

дзе стаяла некалі лазьня,

у якой я ўпершыню саграшыў

зь дзяўчынкаю-аднагодкай,

і атабарыліся там,

завесіўшы вокны

замест фіранак

старымі газэтамі

з партрэтамі Гарбачова.

Кажуць,

яны размаўляюць

на нейкай тарабарскай мове.

Кажуць,

яны пішуць нешта

ў вучнёўскіх сшытках,

уладкаваўшыся на сонейку

каля рэчкі.

Кажуць,

яны ўкленчваюць штораніцы

перад Ільлюцінай крыніцаю

і моляцца на ваду,

а потым

цалуюцца й ідуць у хату

любіцца:

ён — сівы як лунь,

а яна — маладая.

Кажуць,

яны зьбеглі

з магілеўскае вар’ятні.

Кажуць мне ўсё гэта

сваякі і суседзі

і просяць

пазваніць куды сьлед,

каб прысылалі машыну.

Гляджу я ўраньні праз рэчку

на дзьве постаці

ля Ільлюцінай крыніцы:

стаяць яны на каленях,

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: