Вход/Регистрация
Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка
вернуться

Мінскевіч Серж

Шрифт:

— Будзем шукаць усюды! Знайсці гэтую яснапанну нам проста неабходна — інакш яна столькі дроў гэтай сякерай накрышыць, — сурова сказаў Ром Ончар.

Аднак доўга шукаць Алеоллу ім не давялося. Карціна, якая адкрылася вачам мага, ваяводы і віцязяў, была мірная — Алеолла і Бедалдай па чарзе кідалі кубікі і падскоквалі з тапчана глядзець, што каму выпала, азартна абмяркоўвалі шанцы... І наогул, не звярталі аніякай увагі на віцязяў, якія зайшлі да іх у пакой.

— Вось і выдатна, — пасміхнуўся маг Ніціч, — цяперака яны вязні «піраміды». І не будуць нам дакучаць.

— Вось малайцы якія, — узрадаваным голасам сказаў Ром Ончар. — Перадайце па змене, каб самую смачную ежу і ўсё такое прыносілі да іх, — загадаў ён сваім віцязям.

— Ясна! — адказалі тыя хорам.

— Алеоллу пазней, калі падрасце, мы, вядома, выпусцім, — пачаў разважаць услых маг Ніціч. — А то калі цяпер адпусціць, пойдзе да Паляндры. Толькі дарма галаву складзе.

— Вядома, нават на нашых шчытах да гэтай Паляндры падляцець немагчыма, — сказаў адзін з віцязяў.

— Так, Чорнае Балота — месца прапашчае, — пагадзіўся другі.

— Плюхнешся брухам у багну... «Магнітычныя» струмені гэтае балота агінаюць, — сказаў трэці.

— А яна, такая танюткая, яшчэ туды валачэцца, — прабасіў чацвёрты.

— Вядома, хай пакуль падрасце, — нізкім голасам прамовіў пяты.

— Вось і я пра тое, — пагадзіўся з імі маг Ніціч.

— А праз пару гадоў яна такой прыгажуняй стане, — летуценна прамовіў Ром Ончар. — Можа, і не захоча нікуды сыходзіць. Абярэ каго-небудзь з нашых малайцоў сабе ў мужы. Застанецца жыць у нашым замку. А што, замак выдатны, з усімі выгодамі...

Пасля гэтых слоў віцязі падцягнуліся і выпрасталі плечы. Выпрастаў плечы ды падцягнуўся і сам маг Ніціч. Віцязі паглядзелі на ягоныя плечы, параўналі са сваімі і ледзь не пырснулі са смеху.

— Ну-ну, — прамовіў Ром Ончар, сам выпрастаў плечы, узняў рукі і паказаў біцэпсы.

Віцязі, збянтэжыўшыся, апусцілі вочы.— Добра, потым паглядзім, хто ёй спадабаецца. А гэтага Бедалдая выпускаць нельга! — шумна ўздыхнуў Ром Ончар. — Нават калі ён і нармальны хлопец, то хто-небудзь у яго сякеру падманам альбо яшчэ як-небудзь выкрадзе. І што тады? Чорны джын заўсёды будзе паляваць за гэтай сякеркай.

— Так, трэба агледзець увесь лабірынт і знайсці сякеру! — сказаў маг Ніціч.

— Выконваць! — пацвердзіў ягоны загад Ром Ончар.

— Ясна! — хорам адказалі віцязі.

Яны разбрыліся па лабірынце, і маг Ніціч, і Ром Ончар таксама пачалі пошукі...

Увечары віцязі паведамілі — ніхто з іх сякеры Бедалдая так і не знайшоў.

XXI

МАЗГАВЫ ШТУРМ

— Ну што? — спытаў кот Міамурмарор. — Калі няма ўваходу, то паўзём далей.

— Як гэта паўзём? — задраў угору галаву Арцін. — Муры стромыя.

— А як мы на скалу паўзлі? — пытаннем на пытанне адказаў кот.

— Правільна думаеш, — зразумеў задумку Міамурмарора мастак Дроздзіч, — што б мы без цябе рабілі!

— Я заўсёды казаў, што мы, каты, без вас, людзей, абысціся зможам. А вось вы, людзі, без нас — ніколі.

Кот Міамурмарор абматаўся вяроўкай, акінуў уважлівым поглядам «прымагнічаныя» да сцяны замка шчыты, мячы і шаломы.

На адным з такіх шаломаў, над даспехамі, усярэдзіне якіх бялеў чалавечы шкілет, сядзеў вялізны крумкач і чорным бліскучым вокам зіркаў то на Міамурмарора, то на Арціна, то на мастака Дроздзіча.

Кот прымерыўся да муру і спрытна палез па «прылепленых» латах. Крумкач хрыпла каркнуў, саскочыў з шалома, залапатаў крыламі і падняўся на зубец замка.

Кот Міамурмарор не стаў звяртаць на яго ўвагі — «птушка кату не перашкода» — падахвоціў ён самога сябе і працягнуў «штурмаваць» замак.

— Вось які чэпкі, — пахваліў ката мастак Дроздзіч.

— А што яму, кату, — трошкі зайздросцячы, сказаў Арцін, — калі абарвецца — усё роўна прызямліцца на лапы.

— Так-так, — адказаў кот, — я заўсёды казаў, што мець лапы зручней за рукі.

Кот Міамурмарор ні разу не сарваўся — ён яшчэ знізу дакладным позіркам

выверыў найлепшы шлях, каб «развешаныя» па сцяне ўзоры зброі аказваліся як мага бліжэй адзін да аднаго. Яму досыць было правільна і выверана перастаўляць лапы і чапляцца кіпцюрамі. Дый хвост дапамагаў трымаць раўнавагу. На вышыні прыкладна ў палову муру мячы, шчыты, булавы і баявыя сякеры скончыліся, і кот перайшоў на наканечнікі дзід і стрэл — тронкі даўно спарахнелі, а жалезныя наканечнікі засталіся. Яны лягчэй, іх выстрэльвалі ўверх на сцяну, таму і былі «прылеплены» да гэтай самай сцяны нашмат вышэй, чым цяжкае ўзбраенне.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 44
  • 45
  • 46
  • 47
  • 48
  • 49
  • 50
  • 51
  • 52
  • 53
  • 54
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: