Вход/Регистрация
Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну
вернуться

Гашак Яраслаў

Шрифт:

Той, ня міргнуўшы вокам, адказаў:

— Сягодня ў яго водпуск канчаецца.

Калі шынкар адышоўся ў бок, унтэр, падміргнуўшы Швэйку сказаў:

— Хвацка мы яго падманулі! Галоўнае: не падымаць панікі — час ваенны.

Сказаўшы перад тым, як зайсьці ў шынок, што чарачка пашкодзіць ня можа, унтэр паддаўся надмернаму оптымізму, бо, ня ўзяў пад увагу колькасьці гэтых чарачак. Пасьля дванаццаці чарак ён моцна і рашуча заявіў, што да трох гадзін начальнік Акруговай жандарскай управы абедае і бескарысна прыходзіць туды раней, тым больш, што паднялася мяцеліца. Калі яны прыдуць у Пісэк у чатыры гадзіны, часу застанецца аж занадта. I к шасьці яны ня спозьняцца. Прыдзецца ісьці папацёмку, па пагодзе відаць, але гэта ўсёроўна. Розьніцы ніякай: ісьці цяпер ці пазьней — Пісэк ад іх не ўцячэ.

— Мы павінны радавацца таму, што сядзім у цяпле, — скончыў ён. — У такую халадэчу ў акопах, — гэта табе не на печы грэцца.

Вялікая старая кахляная печ жухала гарачынёю, і ўнтэр констатаваў, што вонкавае цяпло з посьпехам можна ўраўнаважыць нутраным пры дапамозе розных гатункаў настоек. А ў гаспадара іх было восем гатункаў, і імі ён разганяў нудоту карчмы, расьпіваючы ўсе гатункі па чарзе пад гукі мяцеліцы, якая гула за кожным вуглам яго доміка.

Унтэр увесь час падганяў шынкара, каб той ад яго не аставаўся, і піў, абвінавачваючы яго, што ён мала п‘е. Гэта было відавочным паклёпам, бо шынкар ужо ледзь стаяў на нагах, увесь час даводзячы, што трэба згуляць у фэрбл [23] і заяўляў, што мінулай ноччу ён чуў з усходу канонаду. Унтэр ікнуў у адказ:

23

Гульня ў карты.

— Гэта ты кіны He падымай панікі! Ёсьць інструкцыя… і пачаў тлумачыць, што інструкцыя гэта збор паасобных распараджэньняў.

У якасьці прыкладу ён працытаваў некалькі сакрэтных цыркуляраў. Шынкар ужо мала што разумеў. Адно, што ён мог прамармытаць, было тое, што аднымі інструкцыямі вайны ня выграеш.

Ужо сьцямнела, калі ўнтэр сабраўся ў дарогу. За мяцеліцаю ў двух кроках нічога нельга было ўбачыць:

— Валі ўвесь час проста да самага Пісэку.

Але хутка яго голас прагучэў не з дарогі, а зьнізу, з рова, куды ён скаціўся па сьнезе. Памагаючы сабе вінтоўкаю, ён насілу вылез на дарогу. Швэйк пачуў яго прыглушаны сьмех: Усёроўна як на коўзанцы». Праз хвіліну ён зьехаў зноў у роў, загарлаўшы так, што перакрычаў сьвіст ветру:

— Кінуся, паніка!

Унтэр-афіцэр падобен быў на мурашку, якая, адкуль-небудзь зваліўшыся, упарта лезе зноў наверх. Ён паўтарыў пяць разоў гэта практыкаваньне і, вылезшы нарэшце да Швэйка, маркотна сказаў:

— Я мог-бы вас лёгка згубіць.

— Ня турбуйцеся, калі ласка, пан унтэр, — сказаў Швэйк, — Самае лепшае, што мы можам зрабіць, гэта прывязаць сябе аднаго да другога, такім чынам мы адзін аднаго ня згубім. Ручныя кайданы пры вас ёсьць?

— Кожнаму жандару належыць насіць з сабою ручныя кайданы, — паважна сказаў унтэр і спатыкнуўся. — I эта-ж наш хлеб.

— Дык давайце, прышпілімся, — сказаў Швэйк, — спроба не загана.

Па-майстэрску ўнтэр зашпіліў адзін канец ручных кайданоў наўкол рукі Швэйка, а другі канец наўкол свае. Цяпер абодва зьліліся ў адно як сіамскія блізьнюкі. Абодва спатыкаліся і ўнтэр цягнуў за сабою Швэйка цераз кучы друзу, а калі кідаўся, то і Швэйка за сабою валок. Кайданы ўразаліся ім у рукі. Нарэшце ўнтэр сказаў, што так справа далей ня пойдзе і трэба разлучыцца. Пасьля доўгіх і дарэмных патуг вызваліцца ад кайданоў унтэр уздыхнуў:

— Мы зьвязаны адзін з другім навекі вечныя.

— Амін — сказаў Швэйк, і абодва ішлі далей па цяжкім шляху.

Унтэра апанаваў безнадзейны адчай. Пасьля доўгай пакуты позна вечарам яны дацягнуліся да Пісэка. На ўсходах у жандарскай ўправе ўнтэр нявесела сказаў Швэйку:

— Справа дрэнь — нам аднаму ад другога ня вызваліцца.

I сапраўды справа была дрэнь. Дзяжурны вахмістр паслаў па ротмістра Кеніга. Першае, што сказаў ротмістр, было:

— А ну, хукніце на мяне! — Хутка і не памыліўшыся паставіў ён, дзякуючы свайму спрактыкаванаму нюху, дыягноз: — Ага: ром, кантушоўка, «чорт» [24] , рабінаўка, гарэхаўка, вішнёўка і ванільная. Вахмістр, — зьвярнуўся ён да свайго падначаленага, — вось вам прыклад, як не павінен выглядаць жандар. — Вырабляць такія штукі — злачынства, якое будзе разглядацца ваенным судом. Прывязаць сабе да арыштаванага і прыйсьці сюды ў такім быдлячым выглядзе! Зьніміце з іх кайданы.

24

Асабліва моцная настойка.

Унтэр вольнаю леваю рукою ўзяў пад казырок.

— Што яшчэ? — запытаўся ў яго ротмістр.

— Асьмелюся далажыць, пан ротмістр, прынёс данясеньне.

— На вас самога пойдзе данясеньне ў суд, — коратка сказаў ротмістр. — Вахмістр, пасадзеце абодвых. Заўтра раніцою прывядзеце іх да мяне на допыт, а данясеньне з Пуціма праглядзеце і прышлеце мне на кватэру.

Пісэцкі ротмістр Кеніг быў чыноўнікам да мозгу касьцей: падцягваў падначаленых і ведаў смак у справах бюрократычных. У падуладных яму жандарскіх аддзяленьнях ніколі не маглі з палёгкаю сказаць: «Ну, дзякуй богу, хмара прайшла». Хмара варочалася з кожнай новай паперкай, падпісанай рукой ротмістра Кеніга. Ад ранку да вечара страчыў ротмістр вымовы, напамінаньні і папярэджаньні і рассылаў іх па ўсёй акрузе.

Цяжкія хмары навісьлі над ўсімі жандарскімі аддзяленьнямі Пісэцкай акругі пасьля абвяшчаньня вайны. Бюрократычны гром грымеў над жандарскімі галовамі, і часьцяком у каго-небудзь з вахмістраў, унтэроў, радавых жандараў ці канцылярскіх служачых грукаў пярун. Кожная пусьцяковіна цягнула за сабой дысцыплінарнае спагнаньне і сьледзтва.

«Калі мы хочам перамагчы, — казаў ротмістр Кеніг, — трэба ставіць кропку над „і“, а не абмяжоўвацца палавіннымі мерамі». Усюды наўкол сябе ён падазраваў змовы і здраду. У яго была цьвёрдая ўпэўненасьць, што ў кожнага жандара яго акругі ёсьць грашкі, дзякуючы ваеннаму часу, і што ў кожнага з іх не адзін праступак па службе.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: