Вход/Регистрация
Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну
вернуться

Гашак Яраслаў

Шрифт:

А зьверху, з Міністэрства абароны, яго самога завальвалі загадамі і ставілі яму на від, што па вестках Вайсковага Міністэрства абароны, салдаты, прызваныя з Пісэцкай акругі, масамі перабягаюць да няпрыяцеля, і Кеніга падсьцёбвалі, каб ён пільней сачыў за настроямі ў акрузе. Кенігу прыходзілася туга. Калі жонкі прызваных салдат праводзілі іх на фронт, ротмістр ведаў напэўна, што салдаты абяцаюць сваім жонкам, што не дазволяць сябе ўхаўтурыць на славу гасудара імпэратара, і ён нічога ня мог супроць гэтага зрабіць. Чорна-жоўтыя [25] горызонты сталі пакрывацца рэволюцыйнымі хмаркамі. У Сэрбіі і на Карпатах салдаты цэлымі батальёнамі здаваліся ў палон. Здаліся 28-ы і 11-ы палкі. Апошні складаўся цалкам з салдат, набраных у Пісэцкай акрузе. Духата перадрэволюцыйнай атмосфэры адчувалася ўсімі. Калі праз Пісэк праяжджалі ў Прагу навабранцы з чорнымі штучнымі гвазьдзікамі [26] , яны пакідалі назад з сваіх цялячых вагонаў папяросы і шоколад, што ім паднесьлі пані з вышэйшых пісэцкіх колаў грамадзтва. Другі раз, калі праз Пісэк праяжджаў маршавы батальён, некалькі яўрэяў з Пісэку закрычалі ў выглядзе прывітаньня: «Heil, nieder mit den Serben» [27] . — Ix так адхвасталі па мордзе, што яны цэлы тыдзень не паказваліся на вуліцу.

25

Колер яўстрыйскага сьцягу.

26

Рэкруты насілі ў пятліцах бутоньеркі.

27

Ура! Далоў сэрбаў!

Гэтыя выпадкі выразна паказвалі, што звычайнае выкананьне на аргане ў цэрквах аўстрыйскага гімну: «сьцеражы нам, божа, гасудара,» — зьяўляецца адным прыкідваньнем, а анкеты, што прысылаюць жандарскія аддзяленьні ў Акруговую ўправу, запоўненыя а-Iа’ Пуцім, даводзілі, што ўсё ў поўным парадку, ніякай агітацыі супроць вайны няма і што настрой насельніцтва Ia, а энтузіязм Ia — Ib.

— He жандары вы, а гарадавыя! — лаяўся ротмістр у час сваіх абходаў па аддзяленьнях, — заміж таго, каб узьняць пільнасьць на тысячу процантаў, вы па троху робіцеся жывёламі: качаецеся дома на печы і думаеце: — «ну вас к чорту з вашай вайной!»

Далей ішоў пералік абавязкаў жандараў і лекцыя пра сучаснае політычнае становішча і пра тое, што трэба падцягнуцца. Пасьля сьмелага і яскравага накіду бліскучага ідэалу жандарскай дасканаласьці, накірованага на ўзмацненьне Аўстрыйскай монархіі, ішлі пагрозы, дысцыплінарныя спагнаньні, пераводы, вымовы і папярэджаньні.

Ростмістр быў цвёрда пераконаны, што не дарэмна займае сваю пасаду, што ён нешта выратоўвае і што ўсе жандары падуладных яму аддзяленьняў гультаі, сволач, эгоісты, падлюгі, шэльмы, якія ні ў чым, апрача гарэлкі, піва і віна, нічога не разумеюць і, ня маючы добра за што выпіць, бяруць хабар, павольна, але пэўна аслабляючы Аўстрыю.

Адзіны чалавек, якому ён давяраў, быў яго ўласны вахмістр з Акруговай жандарскай ўправы. Дый той часта ў шынку рабіў заўвагі, накшталт: «Сёньня я зноў свайго няўдачу падашукаў».

Ротмістр праглядаў данясеньне жандарскага вахмістра з Пуціма, а перад ім стаяў яго вахмістр Мацейка і ў думках сваіх пасылаў вахмістра да ўсіх чарцей з сваімі данясеньнямі, бо ўнізе ў піўной яго чакала партыя ў «шнопс» [28] .

— Надоечы я вам сказаў, — сказаў ротмістр, — што самы больш ёлап, якога мне траплялася ў жыцьці сустракаць, гэта вахмістр з Працівіна. Але, мяркуючы па гэтым данясеньні, вахмістр з Пуціма далёка яго перагнаў. Салдат, якога прывёў гэты сукін сын п‘янюга ўнтэр, зусім ня шпіён. Гэта, бясспрэчна, самы звычайны дэзэртыр. А вахмістр у сваім данясеньні гародзіць такое глупства, што і малому дзіцяці зразу відаць, што налізаўся, шэльма, як папскі прэлат… Прывядзеце мне сюды гэтага салдата, — загадаў ён, — праглядзеўшы ўсё данясеньне з Пуціма. — Да гэтага часу мне ніколі не здаралася бачыць больш ідыёцкі набор слоў. Мала гэтага: ён пасылае сюды гэтага падазронага тыпа пад канвоем такога асла, як яго ўнтэр. Дрэнна мяне гэта публіка ведае! Да таго часу, пакуль яны ад страху перад мной разоў са тры ў порткі не накладуць, да таго часу не пераканаюцца, што са мною жарты кепскія!

28

Гульня ў карты.

I ротмістр распачаў гаворку пра тое, што жандарскія ўправы кядбайна выконваюць загады, і з таго, як складаюцца данясеньні, відаць, што кожны вахмістр робіць з справы забаўку, стараючыся прыдумаць як найбольш усялякага глупства. Калі начальства зьвяртае іх ўвагу на тое, што ня выключана магчымасьць зьяўленьня ў іх раёне выведнікаў, жандарскія вахмістры пачынаюць вырабляць іх у бязьмернай колькасьці. Калі вайна працягнецца, то ўсе жандарскія аддзяленьні ператворацца ў вар‘яцкія дамы.

Ротмістр Кеніг даў у канцылярыю загад выклікаць Пуцімскага вахмістра тэлеграмай у Пісэк і рашыў выбіць яму з мазгаўні гэту «падзею вялізарнай важнасьці», пра якую той піша ў сваім данясеньні.

— З якога палка вы ўцяклі? — Сустрэў ротмістр Швэйка.

— Hi з якага.

На твары Швэйка быў выраз поўнай бесклапотнасьці.

— Адкуль у вас форма! — запытаўся ротмістр.

— Кожнаму салдату, калі ён зьяўляецца на прызыў, выдаецца форма, — з мяккай усьмешкай адказаў Швэйк. — Я служу ў 91-м палку і ня ўцёк адтуль, а наадварот.

Выказаўшы сваім тварам іронічнае спачуваньне, ротмістр запытаўся:

— Як гэта «наадварот»?

— Справа вельмі простая, — растлумачыў Швэйк. — Я шукаю свайго палка і іду туды, а не ўцякаю адтуль. Мне-б толькі хутчэй папасьці ў свой полк. Мяне страшэнна нэрвуе тая акалічнасьць, што я заўважаю, як адыходжу ад Чэскіх Будэйовіц усё далей і далей. Гэта-ж толькі падумаць, цэлы полк мяне чакае. Пан вахмістр у Пуціме паказаў мне на карце, што Будэйовіцы знаходзяцца на поўдні, а заміж гэтага накіравалі мяне на поўнач.

Ротмістр толькі махнуў рукою, як-бы кажучы: «Ён яшчэ лепшыя штукі вырабляе, гэты вахмістр».

— Значыць вы шукалі свайго палка і не маглі знайсьці?

Швэйк накідаў яму свой маршрут: Табар — Мілеўска— Кветаў — Враж — Мальчын — Чыжова — Седлец — Гараждовіцы — Радомышль — Пуцім — Шчэкно — Страконіцы — Валынь — Дуб — Вадняны — Працівін і зноў Пуцім. З вялікім уздымам апісаў ён сваё змаганьне з лёсам, расказаў ротмістру пра тое, як ён з усіх сіл стараўся прабрацца праз усе перашкоды і перагародкі да свайго 91-га палка ў Будэйовіцы і як ўсе яго намаганьні былі дарэмнымі.

Швэйк заўзята гаварыў, а ротмістр машынальна маляваў алоўкам знак зачараванага кола, з якога ўдалы ваяка Швэйк ня мог вырвацца, шукаючы свайго палка.

— Што й казаць, геркулесава работа, — сказаў нарэшце ротмістр, выслухаўшы прызнаньне Швэйка, што яго прыгнятае такая доўгая затрымка і немагчымасьць папасьці сваячасова ў свой полк. — Уяўляю, як вы круціліся каля Пуціма.

— Пытаньне было-б вырашана куды раней, — заўважыў Швэйк, — каб ня было гэтага вахмістра ў няшчасным Пуціме. Ён не папытаўся ў мяне ні прозьвішча, ні палка і ўсё яму здавалася неяк навыварат. Яму трэба было загадаць адправіць мяне ў Будэйовіцы, а там разабралі, ці я той Швэйк, які шукае свайго палка, ці я які-небудзь падазроны суб‘ект. Сягодня я мог-бы ўжо другі дзень быць у сваім палку і выконваць свае абавязкі.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: