Вход/Регистрация
Фаўст
вернуться

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Мефістофель

Служыць гатовы, пан ласкавы.

Фаўст выходзіць.

Каханак — ён дурны як бот: Павесіць сонейка на плот Сваёй каханцы на забавы.

(Выходзіць.)

Дом суседкі{54}

Марта (адна)

Мой любы муж, — гасподзь няхай Яму адчыніць дзверы ў рай,— Пакінуў нашу старану І тут мяне адным адну; Бог сведка — я яго кахала, Нічым яго не засмучала.

(Плача.)

Відаць, загінуў дзесь у чыстым полі, А я без сведак не здабуду волі.

Уваходзіць Маргарыта.

Маргарыта

Ах, пані Марта!

Марта

Грэтхен, што з табою?

Маргарыта

Ніяк сябе не супакою: Такога не было ніколі ў нас — Знайшла я зноў шкатулку ўчора У скрыні. Колькі ў ёй акрас, Аздоб усякіх, пацерак да ўбору — Аж расказаць я не магу!

Марта

Пра гэта матцы ні гу-гу, Бо зноў папу якому ўпора.

Маргарыта

Ах, як прыгожа! Як удала!

Марта (убіраючы яе)

Табе, дзяўчо, пашанцавала.

Маргарыта

А што з таго, нічога ж не надзену На шпацыр, у царкву ў нядзелю.

Марта

Ну, і няхай, суседачка, няхай — Ты да мяне і ў будні забягай: Надзенеш тут — нам радасць будзе. Пасля пакажашся на людзі Пры выпадку — на фэсце ці на балі За рэччу рэч пакажаш па чарзе: То бранзалетку, то каралі, А матка хай сабе грызе, Бо нам бліжэй свае рахубы, А ёй мы неяк загаворым зубы.

Маргарыта

Але адно мне ўсё ж — загадка: Хто шчодры так на дабрыню?

Стук у дзверы.

Прапала! Божа! Гэта ж матка!

Марта (глядзіць пад фіранку)

Там незнаёмы — адчыню!

Уваходзіць Мефістофель.

Мефістофель

Прашу пакорна дараваць, Што вас пасмеў патурбаваць.

(З павагай адступае перад Маргарытай.)

Паклон прыміце, пані Швертлейн, і пашану.

Марта

Я гаспадыня тут! Што трэба пану?

Мефістофель (ціха да яе)

Прабачце мне, што я не ў час: З візітам дама ў вас якраз. З дазволу пані я гатоў Зайсці пасля абеду зноў.

Марта (уголас Маргарыце)

Пан далучыў цябе да знаці — А гэта гонар беднаму дзіцяці!

Маргарыта

О, я не знатная асоба, Пан вельмі добры ці ў гуморы — На мне не ўласная аздоба.

Мефістофель

Ах, я мяркую не па ўборы — Манеры вашы і пагляд… Дык мне застацца? Вельмі рад.

Марта

А з чым прыйшлі вы ў хату нашу?

Мефістофель

Благая вестка, і к таму ж Баюся я, што вас уражу: Сканаў ваш небарака муж.

Марта

Памёр? Каханенькі! Мой мілы! Няма яго! О божа, дай мне сілы!

Маргарыта

Уцешцеся, гасподзь не кіне вас.
  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29
  • 30
  • 31
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: