Шрифт:
Фаўст
Твой страх, каханая, дарэмны.Маргарыта
Яго прысутнасць мне бунтуе кроў. Я ўсіх шаную, ўсім мая любоў; — І як цябе пабачыць прагна мару, Так ад ягонага дрыжу я твару. Здаецца мне, ён шэльма, пустабрэх, Калі не так — даруй мне, божа, грэх!Фаўст
Хіба на свеце блазнам нельга быць?Маргарыта
З такім я не хацела б побач жыць! Як толькі ўвойдзе ён у дзверы, Яго падступныя намеры, І здзеклівасць, і злосць відны; Напэўна, мерцвякі адны Яму на свеце гэтым любы. Пагардліва ён крывіць губы, І я чытаю з твару злога — Не можа ён любіць жывога. З табой так добра, так лагодна, З табой я дыхаю свабодна, А ён агідны, ён зласлівы.Фаўст
О, мой анёлак баязлівы.Маргарыта
Падыдзе толькі да цябе,— Я ўся ад страху калачуся, Здаецца, не люблю цябе. Пры ім я стыну, не малюся, Трывожна, цяжка мне тады. Ах, Генрых мой, каб не было бяды.Фаўст
Ну, непрыгожы ён, ну, брыдкі з твару…Маргарыта
Пара мне ўжо.Фаўст
Ах, мілая, як мару Я хоць гадзінку лішнюю пабыць, Душу з душой і сэрца з сэрцам зліць.Маргарыта
Калі б адна я ў хаце спала, Дык я б дзвярэй не замыкала, Ды мама чуйная мая; Каб нас яна ўдваіх застала, Ад сораму памерла б я.Фаўст
Анёлак мой, вазьмі флакон, Падай тры кропелькі з вадой, І прыйдзе сон, здаровы сон І матцы прынясе спакой.Маргарыта
Дзеля цябе на ўсё я згодна! Скажы, а гэта ёй не шкодна?Фаўст
Навошта мне шукаць падману?Маргарыта
Як толькі на цябе я гляну, Слабею ўраз і трачу волю, Нічым душы не задаволю. Зрабіла столькі я табе. Здаецца, Нічога больш рабіць не застаецца.(Выходзіць.)
Мефістофель (уваходзячы)
Як малпачка? Пайшла?Фаўст
Шпіёніў зноў?Мефістофель
Урок закону божага і мілаты? — Я чуў ваш дыспут да апошніх слоў — Маралізатар недалужны ты, А дзеўчанё дарма не траціць часу. Калі ты ў бога верыш, — будзь гатоў, Што прыбярэ цябе да рук адразуФаўст
Пачвара, ці не бачыш ты, — яна Баіцца пакахаць І чыстай вераю святой Сама, адна Душу ад зла спрабуе ўратаваць, І за мяне убольвае душой.Мефістофель
О кавалер звышпачуццёвы, Паддацца ты дзяўчу гатовы.Фаўст
Паскробак полымя і гною!Мефістофель
Яна здаецца недурною: Дзе недабачыць, носам чуе І грэбуе прысутнасцю маёй, Мая ўжо морда, бач, не імпануе. Адчула, бач, што перад ёй Не чалавек, а геній, сіла, Відаць, і чорта раскусіла. Дык ноччу?..Фаўст
Што табе да гэтай справы?Мефістофель
Ва ўсім ёсць частачка маёй забавы.