Вход/Регистрация
Фаўст
вернуться

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Фаўст

Ці бачыш, скарб свіціцца з лёха? Дастань яго — чарцям так лёгка.

Мефістофель

Дастану, добра. Скарбаў тых Я знаю безліч; асабліва Адзін каштоўны, з дзіваў дзіва — Паўнюткі горшчык залатых.

Фаўст

Каб то пярсцёначак які, Дык падарыць я быў бы рады.

Мефістофель

О, там на выпадак такі Каралькі — чыстыя смарагды.

Фаўст

А то ж! Я не магу згадзіцца Ісці да мілай без гасцінца.

Мефістофель

Чаго саромецца быць скнарам! Абы далі — бяры задарам! Пры бляску месяца я кралі Спяю начную серэнаду Ці песню, поўную маралі, Каб лепей брала на прынаду.

(Спявае пад цытру.)

Скажы, чаго{75} Чакаць яго, Хлапца свайго, Ля дома з ночкі ў ночку? На ноч, на дзве Гукне цябе, Вянок сарве — Не выйдзеш у вяночку. Твой мілы друг Хлапчына — зух, Ён мае нюх, Умее заляцацца. Спявай, кахай, Цалуй, гуляй — Цябе ж ён, знай, Не павядзе вянчацца.

Валянцін (выходзячы)

Каго ты надзіш, госць нязваны, Сабачы хвост, пацукалоў!{76} Зламаю інструмент паганы! Шпурну да д’ябла спевакоў!

Мефістофель

Разбіў нягоднік цытру нашу.

Валянцін

Ды я вам чарапы распляжу!

Мефістофель (Фаўсту)

Ну, пане доктар, вам уважу — За вас у бойцы пастаю! Вымай жалезіну сваю, Калі смялей — я адаб’ю!

Валянцін

Дык адбівай!

Мефістофель

Чаму ж бы не!

Валянцін

Яшчэ!

Мефістофель

Адбіў.

Валянцін

Тут спрыт па сатане! Ды што такое? Слабне ўжо рука.

Мефістофель (Фаўсту)

Калі!

Валянцін (падае)

Канец!

Мефістофель

Утаймавалі блазнюка! Цяпер бяжым, пакуль не позна, прэч — Падымуць шум. Хутчэй! Ты не пярэч — З паліцыяй управіўся б я тут, Але нам пагражае суд.{77}

Марта (з акна)

Сюды! Сюды!

Грэтхен (з акна)

Агню! Авой!

Марта (з акна)

Ратуйце! Тут разня! Разбой!

Людзі

Адзін забіты! Людзі — гвалт!

Марта (выходзячы)

Лавіце іх, зладзеяў, ды вяжыце!

Грэтхен (выходзячы)

Няўжо забіты хто?

Людзі

Твой брат!..

Грэтхен

О божа! Людзі! Памажыце!

Валянцін

Канаю ўжо! Сказаў — аж бач, З касою смерць адразу тут. Пакіньце, бабы, енк і плач — Скажу я слова, добры люд.
  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 31
  • 32
  • 33
  • 34
  • 35
  • 36
  • 37
  • 38
  • 39
  • 40
  • 41
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: