Вход/Регистрация
Снежныя зімы
вернуться

Шамякін Іван Пятровіч

Шрифт:

Я ціха пашкрабаў у акно. Марына прыпала тварам да шыбы, пазнала і… задыхнулася, сутаргава скамечыла пальцамі сарочку на грудзях і доўга так стаяла, анямелая. Адчыняць дзверы не пайшла — адчыніла акно, шумна, без перасцярогі, ударыўшы кулаком у раму.

Глуха спытала:

«Абодва? Калі? Дзе?»

Я расказаў, што здарылася. Яна не даслухала да канца.

«Я пайду да яго. Сёння ж».

Тут я зразумеў сваю памылку. Безумоўна, маці пойдзе, будзе прасіць у фашыстаў спаткання з сынам. А яны арыштуюць і яе. Маці партызанаў. За адно гэта гітлераўцы каралі смерцю. Выходзіць, яшчэ аднаго чалавека я пашлю на смерць. Яшчэ адзін камень ляжа на сэрца. Доўга прасіў Марыну не ісці: літасці ў іх не вымаліш, зусім нікому не патрэбна, каб пасадзілі і яе.

«Няхай, — адказала Марына, — памру разам з сынам».

Яна не плакала. Ніводнай слязы. Быццам скамянела. Каб стрымаць яе, я мусіў пайсці на ману. Мы вядзем перагаворы: памяняць Пецю на палоннага афіцэра. Няхай яна пачакае два-тры дні, наш сувязны, а можа і сам я штодня будзем прыходзіць да яе і расказваць, як ідуць перагаворы. А так, пайшоўшы адразу, памагчы яна нічым не здолее, а нашкодзіць можа. Напэўна нашкодзіць.

Жанчына паверыла. І адразу падумала пра нас: каб нікому з партызан не рызыкаваць, не трэба прыходзіць у вёску, дзе шныраць паліцаі,— яна будзе чакаць нас у лесе, каля спаленай леснічоўкі, штоноч з вечара да раніцы. Нішто яе не страшыла — абы ўратаваць сына.

Яшчэ з большым каменем на сэрцы вяртаўся я з Казюраў. Што скажу гэтай жанчыне заўтра, паслязаўтра? Каб ён быў у нас, гэты палонны афіцэр, хоць які-небудзь! Не так проста яго ўзяць за дзень, за два. А час не чакае — Пецю могуць расстраляць, павесіць.

Наш асцярожны камісар Вася Шугановіч, які неаднойчы стрымліваў мяне ад такіх вось парываў — рызыкоўных аперацый, — панура маўчаў, калі я сказаў, што сам іду з разведчыкамі за Сож, на шашу Гомель — Чарнігаў, каб захапіць афіцэра; там яны часта ездзяць.

Мы ляжалі ў засадзе двое сутак. Тры ночы Шугановіч ездзіў да Марыны, усё больш і больш пераконваючыся, што яна перастае верыць у яго легенду пра тое, як я вяду перагаворы, кружу з атрадам вакол горада. Пасля казаў: больш ніколі ў жыцці не стане выконваць такой місіі. Больш яму і не прыйшлося…

Нам пашанцавала: мы такі кульнулі сярод белага дня «опель-капітана». Акуратненька спусцілі. Толькі шафёр зламаў руку, пасажыры наставілі гузакі — усяго. Іх было двое. Афіцэр-тылавік, оберлэйтэнант, нейкі ўпаўнаважаны імперскага ўпраўлення ці камісарыята па выкарыстоўванню прамысловых рэсурсаў усходніх зямель. Нашых зямель! Другі — цывільны, прадстаўнік лесагандлёвай фірмы.

Там жа, у лесе, каля шашы, я напісаў пісьмо фельдкаменданту. Калі нямецкія ўлады хочуць захаваць жыццё сваім «сынам фатэрланда», дваім, партызаны згодны памяняць іх на свайго сына — хлопчыка, дзіця, якога трымаюць у турме. Адпусцілі шафёра. Забінтавалі яму паламаную руку. Цывільны панура маўчаў. Інтэнданцік, ляскаючы ад страху зубамі, лісліва прасіў шафёра любым чынам даставіць пісьмо, а галоўнае — перадаць яго ўласнае пасланне, якое мы дазволілі яму напісаць. Абяцаў шафёру высокую ўзнагароду: «Вам пашанцавала, Томас. Вам проста пашанцавала».

Не ведаю, якім бокам вылезла салдату тое «шанцавала».

Марына такі не дачакалася. Маці ёсць маці. Пайшла ў райцэнтр. Можа да яе прыходу пазванілі з Гомеля. Ці можа ў гестапа былі свае разлікі. Невядома. Але ёй далі спатканне з сынам. Яе не арыштавалі. Нават шпік, здаецца, не сачыў за ёй: куды яна пойдзе, з кім сустрэнецца?

Гестапа згадзілася памяняць хлопца на немцаў, якіх мы захапілі. Нават зрабіла жэст: адпусцілі з турмы раненага партызана з атрада Каткова, ён прынёс пісьмо — дзе сустрэнуцца парламенцёры. Маўляў, двух на двух. Нас такая велікадушнасць насцярожыла. Начштаба Будыка адмовіўся ісці на перагаворы. Сказаў: «Не веру я фашыстам. І сам у пастку не палезу». Пайшоў камісар Вася Шугановіч. Нічога. Вярнуўся, дамовіўшыся пра час і месца абмену. Але Будыка казаў праўду: фашысты ёсць фашысты. Ні гонару, ні сумлення — нічога ў іх няма. Адна звярыная хітрасць.

Абмен павінен быў адбыцца ў чыстым полі паміж вёскай Рудняй і лесам. У вёсцы — немцы, у лесе — мы. Роўна ў дзевяць з лесу пад канвоем двух партызан выйдуць палонныя інтэндант і лесагандляр, з вёскі — Пеця пад канвоем аднаго немца.

Само сабой разумелася, што з двух бакоў на месца сустрэчы будуць нацэлены кулямёты і ўся іншая зброя — хто што мае. Вядома, у фашыстаў зброі больш. Мы гэта ўлічвалі. Мелі на ўвазе і тое, што гітлераўцы не ўтрымаюцца ад спакусы акружыць нас. І не памыліліся. Разведчыкі напярэдадні ўстанавілі, што лес ачэпліваюць: значныя сілы карнікаў і паліцаяў залягаюць тайком у хмызах, у равах.

Сабраўся ваенна-палітычны савет атрада: што рабіць? Ніхто не прапанаваў адмовіцца ад аперацыі: Пецю трэба вырваць з іх лап. А на хітрасць ворага адказаць хітрасцю! Атрад пойдзе ў гэты невялікі лес. Атрад дасць сябе акружыць. Але тых, хто акружыць нас, возмуць у клешчы атрады Каткова і Касача. Пры нашым атрадзе тады знаходзіўся сакратар падпольнага абкома Ружак, ён каардыніраваў дзеянні атрадаў зоны. Ён першы выказаў такую прапанову. Дамовіцца з суседзямі было лёгка. Між іншым, якраз у той час вялася падрыхтоўка да аб’яднання атрадаў у брыгады. Выпадак даваў магчымасць выпрабаваць у баі галоўныя сілы будучай брыгады.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 39
  • 40
  • 41
  • 42
  • 43
  • 44
  • 45
  • 46
  • 47
  • 48
  • 49
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: