Вход/Регистрация
Снежныя зімы
вернуться

Шамякін Іван Пятровіч

Шрифт:

— Гэта ж каб сказаць там, на Смаленшчыне, што я, Іван Сухі,— мянушка ў нас яшчэ ад дзеда такая — буду на зіму па трыста літраў уласнага віна ставіць, так буду размачваць сухасць сваю — брахуном назвалі б. І цяпер не паверылі — ездзіў я пазалетась туды — хоць і прывёз віна гэтага пуды два. Выпілі сваячкі, аднавяскоўцы, а ўсё роўна ўхмыляліся: маўляў, залівае Іван. Але не ў віне тая радасць. Калі ты аграном, то разумееш. Галоўнае, каб чалавек бачыў плён сваёй працы, што не марна спіну гне. А што ёсць ад яго старання і яму, і людзям, і дзяржаве…

Цвярозы — хваліў усё. А ўзяў чарку — пачаў лаяць. Мала парадку ў саўгасе, не ўсё яшчэ робіцца па-гаспадарску. Але найбольш злосна лаяў курортнікаў. Разбэсцілі людзей тутэйшых, ад работы на зямлі адбіваюць. Навошта другому поле араць ці лозы абкопваць, калі можна больш зарабіць на курортніках. Сам усё лета ў хляве жыве са свіннямі, а ў дом, як селядцоў, «дзікуноў» набівае: па рубліку за канапку ці раскладушку…

— Мае бабы таксама грызуць: чаму і нам не выціснуць рублікі з «дзікуноў»? Грошай, кажуць, табе іх шкада, ці што? Не, грошай мне іх не шкада. З другога сукінага сына іх такі трэба выцягнуць, бо адразу відаць, што не мазалём зарабіў і не мазгой… Вас, кажу я бабам, вас, дурныя, шкада. Што з вас стане, калі прывыкнеце лёгка грошы зарабляць?

— Паехаў ужо, паехаў, зноў за рыбу грошы… — упікнула мужа гаспадыня.

— Адна вунь свішча, гэта самая, на якую твой марак вока кідае. Кончыла дзесяцігодку — прасіў, як чалавека: падавайся, дачка, у сельскагаспадарчы, на вінаградара вучыся, саўгас рэкамендацыю даваў. Дык, ты думаеш, паслухалася? Чорта з два. Паляцела ў Харкаў, у чыгуначны. Такая ўжо ў яе любоў да паяздоў з’явілася! Праваліла, канечне… Многа іх там такіх! Два гады на пошце маркі прадавала — думала, за гэта яе адразу ў радыёінстытут возьмуць. Зноў зрэзалася. Цяпер узненавідзела сувязь гэтую. Начальнік скардзіўся: пагана працаваць пачала, людзям грубіць. Што ты мяне шморгаеш? — накінуўся раптам гаспадар на жонку. — Яе ж яшчэ не сватаюць, што я павінен хваліць цацу такую.

— Цьфу на цябе, стары дурань, — узлавалася жанчына і, тыркнуўшы пальцам сабе ў лоб — маўляў, не хапае ў цябе тут, пайшла на кухню.

— От бабская натура! Толькі думаюць, як бы хутчэй замуж сплавіць. А таго не ведае, што не той час цяпер.

Іван Васільевіч тактоўна маўчаў, калі захмялелы гаспадар кранаўся сямейных спраў ці стараўся зноў скіраваць размову на зямлю, на вінаград; яго раптам зацікавілі гатункі, ён вырашыў, што абавязкова купіць у Сімферопалі кнігу па вінаградаводству.

У час іх застольнай гутаркі ў хату ўвайшоў марскі афіцэр. Гаспадар ведаў яго: сустрэў гасцінна.

— Прашу за стол, таварыш капітан.

— Не. Дзякую. Маю яшчэ службовыя справы. Я хацеў бы пагаварыць з вамі,— сказаў ён Антанюку, пазнаёміўшыся.

У Івана Васільевіча трывожна ёкнула сэрца.

— Што-небудзь з сынам?

— Не. Усё ў парадку. Але мне хацелася б папрасіць вас аб адной рэчы. Можам выйсці? Прабачце нас, калі ласка, Іван Трахімавіч. Я адарву вашага госця роўна на дзесяць мінут.

На вуліцы капітан сказаў па-вайсковаму коратка:

— Камандаванне часці задаволена вашым сынам, Іван Васільевіч. Выдатнік баявой падрыхтоўкі. Спартсмен. Але трывожыць адно: адзін ён у нас не камсамолец. Ведаеце, няёмка неяк…

— Ён быў у камсамоле, — Іван Васільевіч не ведаў, што сын так і не аднавіўся, і гэта ўразіла: значыцца, стаіў крыўду.

— Я ведаю, — сказаў капітан. — Ён расказваў. Чаго не бывае ў маладосці!

— Прызнаюся, мы дома не ведалі, што і дагэтуль…

— Я хацеў напісаць вам, але пасля вырашыў, што няёмка. Я сёння даў наганяй сваім, што вас не запрасілі ў часць. Прабачце.

— Нічога. Я пагаварыў з сынам пад шум мора.

— Вы маглі б прадоўжыць размову? І нейкім чынам паўплываць…

Іван Васільевіч задумаўся.

— Што вас стрымлівае?

— Думаю, што я адкажу, калі Васіль спытае: «Цябе, бацька, папрасіў наш зампаліт?»

— Я не раблю тайны са сваёй размовы з вамі.

— Справа не ў тым, скажу я ці не скажу пра нашу размову. Усё больш складана. Нават роднага сына я не хачу ўгаворваць уступаць у камсамол. Павінна з’явіцца душэўная патрэба…

— Вы не былі палітработнікам, — стоена ўздыхнуў афіцэр.

— Я быў усім, дарагі капітан. Камандзірам і камісарам. Ведаеце што? Давайце я пагавару з усімі вашымі падначаленымі, калі ўжо мне, грэшнаму, дазволена зайсці да вас.

— Калі ласка. Будзем рады.

— …Я ведаў гэтую жанчыну яшчэ да вайны. Я працаваў загадчыкам райза — раённага зямельнага аддзела. А яна была лепшая льнаводка аднаго з калгасаў. Мы яе прадстаўлялі на ордэн, але ордэн яна не паспела атрымаць — пачалася вайна. Прозвішча яе Казюра. Марына. Марына Аляксееўна, з вёскі Казюры на Гомельшчыне. Там у іх палавіна вёскі Казюры.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 34
  • 35
  • 36
  • 37
  • 38
  • 39
  • 40
  • 41
  • 42
  • 43
  • 44
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: