Вход/Регистрация
Паром празь Ля-Манш
вернуться

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

каля жоўтае бочкі

на вуліцы Стралецкай у Полацку,

дзе мы пасьпелі зь імі шчасьліва разьмінуцца;

мы з табою на пляцы Гішпаніі ў Рыме —

ты ў серабрыстай сукенцы-трыко з «маланкаю»

ад утульнай ямінкі на шыі

да схаванага пад срэбрам

пушыстага трохкутнічка;

ты ў мяне на каленях

на каменнай лавачцы пад ніцай вярбою

каля выпаленага сонцам

антычнага калюмбарыю;

мінакі,

народжаныя да і пасьля Хрыстовага нараджэньня;

жанчына з тэракотавай амфарай на плячы,

якую мы аклікнулі, каб

выпіць па шклянцы лямбрускі

перад тым, як твая «маланка»

апячэ мне пальцы абяцаньнем новых тайніц,

нязьведаных за тысячы нашых блізкасьцяў

на беразе стагодзьдзя,

чые астатнія гады

адплываюць у невараць

крохкімі крыгамі,

па якіх

мы

з табою

спрабуем,

трымаючыся за рукі,

перабрацца

на той бок.

(Першы дотык зьмяшае вымярэньні й эпохі,

дзе мы існуем

ва ўсіх ранейшых і будучых увасабленьнях;

слодыч абуджэньня пацьвердзіць:

мы з той самай матэрыі, што і нашыя сны.)

Калі сёньня ты не прысьнісься мне,

я сам папоўню фаўну тваіх сноў

сваёй сарамяжлівай сумотаю

з пахам канваліяў,

сваёй негаваркой пяшчотнасьцю

з пахам язьміну,

сваімі бессаромнымі вуснамі

з гаркавым пахам рамонкаў.

Я згодны нават на тое, каб

мы з табою прысьніліся некаму трэцяму —

хай паўторыцца

той бязгрэшны сон,

дзе мы сядзім на даху нью-ёрскага хмарачоса

і,

боўтаючы над безданьню босымі нагамі,

успамінаем:

калі ты сьнілася мне,

калі сном быў я сам.

* Сьцеражыся той, што цябе пакахае (лац.).

** «Мэтамарфозы і сымбалі лібіда» (ням.)

Пакой

Прахожыя

ідуць праз наш пакой

і аддаляюцца,

робячы жаданьне яшчэ вайстрэйшым.

Галасы гораду

гаснуць

адзін за адным

у нашых целах.

Музыка

гасьне апошняю —

на вуснах

і кончыках пальцаў.

Сьвет

нараджаецца зь ціхага ўскрыку

і сьмеху.

Дыханьне

творыць пэрсікавы пушок

на шчацэ.

Музыка

прачынаецца

ў анфілядах гарачых прасьцінаў.

Новая радзімка

зьяўляецца

на худзенькім плячы.

Брытанскі музэй

У антычным аддзеле,

мы гутарым з імпэратарам Вэспасіянам

(9—79 гады нашай эры),

з тым самым, што абклаў падаткамі

грамадзкія прыбіральні,

каб сказаць сыну, што

грошы ня пахнуць.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: