Вход/Регистрация
Паром празь Ля-Манш
вернуться

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

аднастайнасьці,

аднак

месцам сустрэчы

з Ларысай Геніюш

зноў будуць могілкі,

дзе пахаваныя

два прэзыдэнты БНР і

закаханы ў маю візаві тэнар.

Магчыма, сярод помнікаў і я

нарэшце прызнаюся ёй

у каханьні,

бо паміж намі

ўжо на пятнаццаць гадоў менш,

чым у тыя часы,

калі мы звалі яе Бабуляй.

Прафэсар Карлавага ўнівэрсытэту

Вацлаў Жыдліцкі

прызначыць сустрэчу

ў яго на Бэнэдыктынскай,

над піццэрыяй

і над старанна прыхаванымі,

але цалкам заслужанымі

крыўдамі на беларусаў,

якія добра запіваць бэхераўкай,

што афарбуе вечар

зялёнай гамаю,

чамусьці прынесшы згадкі

пра паручніка Лукаша,

што лічыў усіх чэхаў,

якія гавораць па-чэску,

нечым накшталт карбанарыяў.

Набярэжная Вэлтавы

будзе філіялам

гэтага таемнага таварыства,

прапанаваўшы багатыя магчымасьці

параўнаньня праскіх ножак

з тваімі,

якія захочацца разбудзіць

у ранішнім нумары

цёплага восеньскага гатэлю,

над кавярняй

з свойскаю назвай «Чартоўка»,

дзе ў сьпісе заўсёдных кліентаў

значыцца пара лебедзяў,

што будуць цярпліва чакаць,

пакуль мы пакінем

яхту нашага ложка,

спусьціўшыся на прыстань,

дзе можна карміць белых птушак,

замаўляючы віно,

пакуль Градчаны

не паплывуць па-над местам,

як славянскія думкі

Вэлтавы.

Сутоньне

Дзіўнае сутоньне

трывае над гэтым абшарам:

ці то сьвітанак,

але сонца позьніцца,

ці то вечар,

ды ніяк ноч не апусьціцца.

Стаімо ў сутоньні на ўзгорку —

ня можам разгледзецца,

што там унізе:

постаці людзей,

што ідуць на галасы нашы,

ці проста

слупкі ядлоўцу?

Запалім вогнішча,

пакуль зусім не сьцямнела,

кажа адзін з нас,

і прыцемкі гусьцеюць.

Зараз сонца падымецца,

кажа другі,

і неба на ўсходзе сьвятлее.

Стаімо на ўзгорку,

чакаючы раніцы

або ночы,

а сутоньне ўсё доўжыцца,

і тыя з нас,

што сышлі долу,

самі ператварыліся

ці то ў туманныя постаці,

ці то ў ядловец.

Стаімо ў сутоньні на ўзгорку,

і ўжо боязна нам

зірнуць

адзін на аднаго.

Аднойчы даўно

Гэта здарыцца

ў кляштары айцоў-дамініканаў

у часы Стогадовай вайны,

а магчыма, вайны за гішпанскую спадчыну,

а магчыма, крыху раней ці пазьней.

Аднойчы пасьля вячэрні

ў кляштарную браму

пастукае падарожнік на стамлёным кані,

а назаўтра малады прыёр

з бляскам у запалых вачах,

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: