Вход/Регистрация
Снежныя зімы
вернуться

Шамякін Іван Пятровіч

Шрифт:

«Ёсць пільная справа».

«Чакай, я кажух накіну, у каморы пагаворым».

«Можна і ў хаце».

Звычайна сакрэтныя размовы вялі мы ў каморы: усё-такі дзеці ёсць дзеці, хоць і немалыя яны ў Сцяпана і навучаныя бацькам і вайной.

Увайшлі ў хату.

«Зусім адзін?»

«Не. Каля лазні — Коля з канём».

«Пазаўчора „бобікі“ наведваліся, памагалі інспектару падатак збіраць. Дзесятак свіней, ірады, павезлі. Свярбелі ў хлопцаў рукі зрабіць ім „цёмную“, ды я стрымаў».

«Правільна. Не чапай у сябе дома. А то спаляць сяло, куды дзенем людзей зімой?»

«Дык што цябе прывяло пасярод ночы?»

«Скажы, у цябе парадзіха ёсць у сяле?»

«Якая парадзіха?»

«Жанчына, што нядаўна нарадзіла».

«Навошта яна табе? Загадкі задаеш, Іван Васільевіч».

«Ёсць?»

Жонка Сцяпана пачула такую незвычайную, непартызанскую размову, высунулася з-за шырмы, зацікаўленая.

«Анюта, Люба не разбуралася яшчэ?»

«Не».

«Тады такой, што нядаўна, няма. Маладыя бабы цяпер разумныя, не вельмі кідаюцца. Але скажы — навошта яна вам?»

«Жанчына ў нас нарадзіла…»

«У лагеры? Адкуль узялася такая? Нешта я не бачыў».

«Ад мужа-падлюгі ўцякла. Але гарачка ў яе пасляродавая. Трэба дзіця ратаваць».

Анюта надзела спадніцу, выйшла без кофтачкі, у палатнянай сарочцы з вышыванымі рукавамі. Зразумела, што ў такой справе яна — першы дарадца: шасцярых нарадзіла.

«Іван Васільевіч, ды неабавязкова цягнуць вам бабу такую ў лес. Не кожная паедзе. Гвалту наробіць. Сваё дзіця. А калі яшчэ і муж дома, слюнцяй які… У мяне, калі Нінка знайшлася, такі масціт надарыўся, што ўсё малако згарэла за два дні. Дык я Нінку каровячым выпаіла. Кіпяточкам разбаўляла…»

«Добра, Анюта, угаварыла. Па праўдзе кажучы, па карову я і прыехаў. Пра парадзіху на ўсякі выпадак спытаў. А можа, падумаў, на шчасце ёсць такая смелая. Мы б яе, як княгіню, завезлі. А цяпер думайце, у каго пазычыць карову. Вернем, як толькі сваю раздабудзем. А дабудзем хутка. Канфіскуем у якога-небудзь фашысцкага паслугача».

«Дык што тут думаць! Забірайце нашу. Яшчэ доіцца. Праўда, мала ўжо дае. Запускаць скора трэба. Але для дзіцятка і для хворай маці хопіць малачка».

«У вас свае дзеці».

«Нічога. Жывыя будуць. Не маленькія. Ды і ведаем: не прападзе за вамі, Іван Васільевіч».

Ах, Сцяпан, ах, Анюта! Трэба мне і вас праведаць! Колькі гадоў не бачыліся! Ці жывыя вы там?

Кіламетраў дзесяць ад Капані да лагера. А з каровай трохі не да раніцы цягнуліся. Упіралася, рыкала на ўвесь лес. Ваўкоў наклікала. Страляць прыйшлося.

У лагеры трывогу ўзнялі. Будыка з разведчыкамі насустрач прыляцелі.

У лагеры — адразу да Рошчыхі.

«Што, Люба?»

«Апрытомнела — закрычала: дзе дзіця? Карміла. Але няма ў яе малака: смактала, смактала дзіцятка, а ўсё роўна галоднае. Крычала, пакуль не знемаглося — заснула. А яна трызніць пра дзіця».

«Ідзі даі карову».

З каровай валаводзіліся ў дарозе — не пераставаў думаць пра Шугановіча і Краўчанку: як там у іх? А калі наступіла раніца і па маіх разліках яны павінны былі вярнуцца з немкай ці без немкі, я не стрываў: падняў разведчыкаў, ускочыў у сядло, паімчалі да Перароста. У полі сустрэлі. Ляцяць узмыленыя коні. Краўчанка з абледзянелымі вусамі, у армяку, на каленях стаіць, кіруе лейцамі. А ў вазку на сене побач сядзяць Вася Шугановіч і яна — Анна Отаўна. У старым янотавым футры, у аблезлай мужчынскай шапцы. З завязанымі ручніком вачамі. І смешна. І сумна. Вася мне сігнал падаў: маўчыце, маўляў, не вярэдзьце заўчасна. Але яна пачула тупат другіх коней, фырканне. Спытала:

«Вашы?»

«Нашы», — лагодна паведаміў Вася.

«Ох, бандыты!»

Вось думаю, Краўчанка дасць ёй зараз за «бандыты», пекане трохпавярховым, будзёнаўскім. Не, усміхаецца дзед, весела падміргвае мне.

У лагеры развязалі ёй вочы, пад ручкі, як княгіню, з саней звялі. Яна жмурыцца на снег, а з вачэй ажно іскры сыплюцца. Я ветлівенька прадставіўся, казырнуў.

«Камандзір атрада».

Яна зноў:

«Ох, бандыты!»

Партызаны, якія стаялі блізка, загулі ад абурэння. Але я паказаў за спіной кулак: маўчаць! Ні слова!

«Дзе вашы раненыя ці хворыя? Хто ў вас тут? Няма мне калі вашы паганыя морды разглядаць».

Паспрабуйце сцярпець такое. Цярплю і другім усялякімі знакамі загадваю маўчаць. Вяду ў зямлянку.

Пачула яна дзіцячы крык — пасвятлела з твару. Зайшла ў зямлянку — адразу футра з сябе, акуляры на нос, рукавы закасала і покрыкам на Любу:

«Вады! Гарачай!»

А пасля да нас з Рубіным:

«А вам што трэба? Жаночага органа не бачылі?»

Вылецеў я з зямлянкі, як пасаромлены хлапчук. Рубін — за мной.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 66
  • 67
  • 68
  • 69
  • 70
  • 71
  • 72
  • 73
  • 74
  • 75
  • 76
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: