Вход/Регистрация
Снежныя зімы
вернуться

Шамякін Іван Пятровіч

Шрифт:

Дзень быў шэранькі. Адліга. Тратуары слізкія. Тут, на бакавых вуліцах, іх не вельмі чысцяць. На сумленне дворнікаў. Калі прайсці раніцой, да дня, можна ўбачыць, як шкрабуць лапатамі, дагістарычным метадам старыя жанчыны-дворнічыхі. Дзе тратуар не чышчаны — так і ведай: дворнік тут мужчына, якому пасля вячэрняй папойкі цяжка падымацца на світанні. Іван Васільевіч спрабаваў правяраць — з чатырох выпадкаў памыліўся ў адным.

За два гады ён вывучыў гэтыя вуліцы лепш, чым за дваццаць папярэдніх. Кожную латку на асфальце, трэшчыну на сцяне, кожную вітрыну (іх нямнога тут), кожную ліпу і каштан. І — дзіўна! — нічога не абрыдла. Ён любіў гэты куток. Любіў гуляць тут, павольна, па-пенсіянерску, бо няма куды спяшацца.

Вольгу Усцінаўну проста палохала такая павольнасць чалавека, за якім некалі даводзілася імчаць подбегам, калі выходзілі на прагулку, ішлі ў госці ці ў тэатр. Інакш ён хадзіць не ўмеў.

Жанчына, напэўна, узрадавалася б ці можа яшчэ больш спалохалася б, каб пабачыла, як Іван Васільевіч выйшаў з гаркома, як па скверы ішоў да праспекта, да тралейбуснага супынку.

У гаркомаўскім калідоры, ідучы па мяккай дывановай дарожцы, падумаў:

«Будыка скардзіцца на такую маленькую камісію? Дрэнь твае справы, Валька! Дрэнь. Трэба табе памагчы. Вясёленькая ў нас будзе размова. Але я не адступлю — ты ведаеш мяне».

Не было і кроплі іроніі ці здзеку ў такой думцы, у нечаканым жаданні хутчэй сустрэцца са старым сябрам, пагутарыць з ім. Быў шчыры парыў душы. Ён не стаў нават званіць па тэлефоне, каб даведацца, ці ў інстытуце Валянцін Адамавіч. Не хацеў размагнічвацца, разбураць свой душэўны парыў. Узлаваўся на студэнтаў, якія бесцырымонна адціснулі яго ад увахода ў тралейбус. Прыйшлося адну машыну прапусціць.

Сцягнулася дарога ў тры кіламетры — такім гарэў нецярпеннем, хоць усведамляў, што там, у размове, можа з’явіцца і сарказм і нават здзек і што яны могуць сапсаваць адзін аднаму настрой, як гэта ўжо здаралася не аднойчы.

— Ёсць шэф?

Сакратарка заўсёды сустракала прыветліва, любіла перакінуцца словам, пажартаваць. А тут як бы спалохалася.

— У Валянціна Адамавіча людзі. Але — калі ласка, калі ласка, — і сама адчыніла прыгожа адпаліраваныя дубовыя дзверы, абвясціла, як на дыпламатычным прыёме:

— Іван Васільевіч Антанюк!

— Заходзь. Што ты там зачапіўся за Галіну? — прагудзеў з глыбіні вялізнага кабінета Будыкаў голас.

Валянцін Адамавіч не ўзняўся з-за свайго авальнага «мадэрнага» стала з адмысловымі палічкамі па баках, не ўстаў насустрач госцю. Ён нават не перапыніў працы — чытання папер. Не з-за непавагі. Наадварот, гэтым падкрэсліваў, што зайшоў вельмі блізкі, свой чалавек. З аднаго боку ляжаў грудзьмі на стале, стоячы каленямі ў крэсле, Кляпнёў, выставіўшы на дзверы свой шырачэзны бабскі азадак, зашмальцаваныя штаны на якім напяліся так, што, здавалася, вось-вось лопнуць. Ён таксама не павярнуўся. Такая яго пастава абурыла Івана Васільевіча.

«Во тоўстая свіння».

З другога боку стала сціпла сядзеў галоўбух, высокі, інтэлігентна апрануты, прыгожы сівы стары.

Бывае ж прыгожая старасць! За спіной у Будыкі стаяў яго намеснік па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні, тыркаючы пальцам у паперы.

— Ды разбяруся без цябе. Гудзеш, як чмель, над вухам. Здароў, Іван, — Валянцін Адамавіч каротка зірнуў, працягнуў руку. — Пасядзі, пакуль я распраўлюся з гэтымі кукурузнікамі… зладзеямі… мучыцелямі маімі, — словы гэтыя ён вымаўляў паэтычна і смачна, з жартаўлівай добразычлівасцю.

Бухгалтар і забеспячэнец задаволена ўхмыляліся: вось, маўляў, які ў нас дырэктар, душа-чалавек. Кляпнёў рагатнуў так, што, здалося, забулькала недзе ў яго бяздонных вантробах. Ён нарэшце споўз са стала, жэстам хлопца-смаркача падцягнуў штаны і тады ўжо энергічна кінуў руку да Антанюка.

— Здаравенькі буў, пэрсіянальны.

Будыка нядобра бліснуў вачамі на свайго вернага служку. Не адрываючыся ад папер, спытаў у госця:

— Куды ты ўцёк так нечакана? — І прадэкламаваў: — Иван бежал быстрее лани.

— Быстрей, чем заяц от орла, — працягнуў Кляпнёў, зноў узвальваючыся на стол і сунучы нос у дырэктарскія паперы.

— Дарагі Эдуард Язэпавіч, дырэкцыя і партком былі б вам глыбока ўдзячны, калі б вы папрысутнічалі на лабараторным выпрабаванні БВ-65.

Хоць сказаў гэта Валянцін Адамавіч усё тым жа гарэзліва-жартаўлівым тонам, але Кляпнёў зразумеў, што яго далікатна просяць вымесціся з кабінета, толькі не адразу дапяў — завошта? Чаму так раптоўна змяніўся дырэктар? Кляпнёў не споўз, як раней, а саскочыў са стала, падцягнуў штонікі, якія ніяк не хацелі трымацца на яго слізкім жываце, пачырванеў.

— Цяпер ехаць?

— Ласкач званіў паўгадзіны назад. Я абяцаў сам прыехаць, але бачыш: справы, людзі. Скачы туды на адной назе. Скажы — няхай пачынаюць. Перадай Ласкачу, каб пасля паказаў мне рэжымны графік.

Эдзік, па-блазнюцку адсалютаваўшы ўсім адразу, пакаціўся да дзвярэй.

— У цябе надоўга, дзед? — спытаў Будыка ў бухгалтара, падпісваючы паперы забеспячэнцу.

— На пяць мінут.

— Ведаю я твае пяць мінут! Вунь якую папку напакаваў! Да цябе партдзяржкантроль дабраўся ўжо? Не? Дзіўна, што яны не пачалі з пошукаў нашых з табой фінансавых махінацый. Ты ж, дзед, вядомы растратчык. А я — аферыст-рэцыдывіст. Белянкоў вось — наш агент. Пажондная кампанія!

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 71
  • 72
  • 73
  • 74
  • 75
  • 76
  • 77
  • 78
  • 79
  • 80
  • 81
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: