Вход/Регистрация
Мёртвым не баліць
вернуться

Быкаў Васіль

Шрифт:

Немец тым часам канчае іграць. Сяржант збянтэжана падаецца назад, ямчэй умошчваецца на ложку ў нагах параненага і ссоўвае на лоб пакамечаную, з растапыранымі вушамі шапку.

— Здорава, шэльма! Нічога не скажаш!

— Добра шпарыць… — стрымана адабраюць у куце.

Немец лёгенька кранае пальцамі струны, спрабуючы іх гучанне. Сяржант падабрэлымі вачыма разглядвае яго зверху. Відаць па ўсім, гэтаю ігрой немец пахіснуў у ім прывычную грубаватую самаўпэўненасць і абудзіў пачуццё звычайнай чалавечай цікавасці.

— Ты хто? Фашыст? — пытаецца ён, ва ўпор узіраючыся ў немца. — За Гітлера?

— Гітлер капут! Гітлер плёхо, — хуценька адказвае немец сваёю прывычнай фразай.

Я пазіраю на яго і адчуваю, як нешта ў ім перамянілася, быццам ажывела. Позірк набывае натуральнасць і перастае палахліва бегаць па тварах. Сцішаная ўвага рускіх супакойвае яго.

— Во гэта я разумею, — кажа сяржант і бесцырымонна, але без пагрозы ляпае яго па плячы. — Што, сам здаўся? Сам плен ком?

— Я, я. Сам, — пацвярджае немец.

— Правільна. Адабраю. Дай пяць. — Сяржант коратка ціскае за локаць яго занятую гітарай руку і ўжо зусім дружалюбна прапануе: — Ану ізабразі яшчэ што! Ну вось гэту: «На позицию девушка провожала бойца…»

— Огоньёк! — здагадваецца немец і хуткім гарлавым прабегам без слоў заканчвае мелодыю. Задаволены яго здагадлівасцю, сяржант адабрае:

— Во, во!

Неўзабаве немец зусім няблага іграе «Огонек», і я толькі дзіўлюся ягонай здатнасці да нашых песень. Сяржант хрыпата падпявае, а мяне горне ў салодкі, млявы, ліпучы сон. Я адчуваю: не трэба паддавацца яму, нельга, ці мала што… Трывога ў душы нейкі час змагаецца са сном, але неўзабаве, здаецца, ён усё ж адужвае ўсё — і клопат, і трывогу, і мой боль у назе…

10

Нешта мне замінае, пакутна трывожыць, я падсвядома імкнуся ў суладную млявасць забыцця, дзе нічога і — сон… Але гэтае нешта мацней за мяне, за стому, яно вырывае мяне з салодкае адсутнасці, і я прачынаюся. Толькі дзе я? Нейкія людзі, устрывожаная гамана, далёкія і блізкія галасы. I раптам скрозь санлявую няўцямнасць прарываецца адна фраза, якая адразу вяртае мяне да явы:

— Младшой! А младшой! Твайго немца забіраюць…

«Немца? Якога немца?.. Ага! Гэта ж я ў санчасці». Я ўскідваю цяжкую галаву. Насупраць у хаце, усё ў тым жа змроку «кацюш», «мой» немец і абапал яго двое: адзін у шынялі, другі — у паўшубку.

Гэта Шашок і Сахно.

Сахно паварочваецца на голас, затым — да мяне. На яго выгаленым твары пад нізка насунутай на лоб чорнай кубанкай строгая зацятасць няўмольнага выканаўцы закону.

— Вы куды? — асіпла кажу я. — Гэта — палонны.

— Младшой, не давай! Хай самі ў палон возьмуць, — падбухторвае з ложка сяржант.

Сахно строга азірае яго.

— Ану, замаўчаць! Вас не пытаюць, таварыш сяржант! — I да мяне — крыху цішэй, але ўсё тым жа тонам загаду: — Васілевіч! Прайдзёмце з намі!

— Куды ён пойдзе? У яго нага!

Гэта — Каця. Яна тут жа, за іхнімі спінамі, у мігатлівым святле «кацюшы». Я бачу яе светлыя, рассыпаныя на галаве валасы і, не разумеючы яшчэ, у чым справа, але адчуваючы, што мне не трэба паддавацца гэтым двум, кажу:

— У мяне нага. Во.

Сахно акідвае мяне недаверлівым позіркам, але больш ні слова не кажа і паварочваецца да немца.

— Ану, вэк!

Шашок расчыняе дзверы, Сахно лёгка піхае ў іх палоннага, які відавочна маркатнее і, не зірнуўшы ні на кога, выходзіць.

Узялі — хай, мне яго не шкада, толькі развяжа рукі. Аднак параненым, якіх, дарэчы, прыбыло ў гэтай хаціне, самаўпраўства гэтага чалавека чамусьці не падабаецца.

— Ось табе і найграў! Трэба б сядзець ды сапець у дзве дзіркі.

— Павялі і шлёпнуць…

— Факт, шлёпнуць.

— А хто гэта? — наіўна пытаецца нехта з кута.

Яму, аднак, ніхто не адказвае. Каця ад парога махае рукой, даючы тым знак змоўкнуць. Усе насцярожана прыслухоўваюцца, я таксама. У сенцах чуваць нейкая валтузня, праз шчыліны ў дзвярах мільгае святло ліхтарыка, даносяцца сцішаныя галасы:

— Павярніся, жыва!

— Трымай!

— Ану паглядзім у ботах…

— Кішані абшарыў?!.

— Пуста. Усё абчысцілі.

— Ладна. Чорт з ім…

Сяржант круціцца на ложку і плюецца.

— Сцярвятнікі!

Каця надзявае на галаву шапку і падпяразвае паўкажушок. Яе вочы асуджальна косяцца на сяржанта.

— Чыя б кароўка мычала, а твая б маўчала. Сам такі.

— Я такі? Я не такі! — запаляецца сяржант. — Я кроў праліваў. Калі што — я крывёй плачу.

— Ладна табе ўжо. Наплаціўся…

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: