Шрифт:
(Зрываючы апошні пялёстак, радасна.)
Кахае!Фаўст
Так, дзіця, няхай рамонка мова Прысудам божым будзе: ён кахае!(Бярэ за абедзве рукі.)
Маргарыта
Я так усхвалявана!Фаўст
О, не дрыжы! Хай позірк мой, Хай поціск рук табе раскажа, Што словамі сказаць не ўмею! Аддацца б цалкам! Асалодай Упіцца я бясконцай прагну! Бясконцай! Бо канец — адчаем быў бы! Бясконцай! Не хачу канца!Маргарыта паціскае яму рукі, вырываецца і ўцякае. Фаўст стаіць хвіліну задуменны, пасля ідзе за ёю.
Марта (уваходзячы)
Сцямнела, ноч!Мефістофель
Ісці пара!Марта
Вас не пусціла б я з двара, Ды наш завулак — зборышча ўсялякіх бед: Нібы ва ўсіх адна турбота — Дацікаваць паціхеньку з-за плота, Што з’еў, чым закусіў сусед, Што ні зрабі — адразу плёткі. Дзе ж пара наша?Мефістофель
П’юць нектар салодкі, Як пчолкі.Марта
Блізіцца да згоды.Мефістофель
Каханне скрозь! Такі закон прыроды!Альтанка{62}
Убягае Маргарыта, хаваецца за дзвярыма, прыкладае палец да вуснаў і глядзіць у шчыліну.
Маргарыта
Ідзе!Фаўст (уваходзячы)
Ах, дражнішся! Чакай, злаўлю!(Цалуе яе.)
Маргарыта (абдымае яго і вяртае пацалунак)
Каханы мой! Люблю! Люблю!Стукае Мефістофель.
Фаўст (тупае нагой)
Хто там?Мефістофель
Твой друг!Фаўст
Скаціна!Мефістофель
Развітацца час!Марта (уваходзячы)
Так, позна ўжо!Фаўст
Дазвольце мне правесці вас?Маргарыта
А маці? Не, не трэба!Фаўст
Цяжкі час расстання! Бывайце ўсе!Марта
Ад’ё!{63} Бывайце!Маргарыта
Да спаткання!Фаўст і Мефістофель выходзяць.
О, як натхнёна, мілы божа, Мужчына гэты мысліць можа! Я ж перад ім стаю, дурніца, Стаю, гатова праваліцца. Ах, Грэтхен бедная, чаму Ты спадабалася яму?(Выходзіць.)
Лес і пячора{64}
Фаўст (адзін)